Завочны клуб спажыўцоў

Да поспеху — праз любоў

семинар райпоНа Брэстчыне ў большасці райспажыўтаварыстваў менавіта грамадскае харчаванне не можа пахваліцца прыбытковасцю і рэнтабельнасцю. Між тым, станоўчыя прыклады ёсць, у прыватнасці, у Лунінецкім райспажыўтаварыстве. Таму невыпадкова менавіта сюды з’ехаліся намеснікі старшынь праўленняў райспажыўтаварыстваў па гандлю і грамадскім л харчаванні, дырэктары адпаведных філіялаў, тэхнолагі (загадчыкі вытворчасцю). Удзельнікаў мерапрыемства павіталі намеснікі старшынь райвыканкама — Уладзімір Кавалевіч і аблспажыўтаварыства — Ларыса Казлова. Знаёмства з арганізацыяй работы пачалося з рэстарана “Прыпяць”. Дырэктар філіяла “Грамадскае харчаванне” Валянціна Швед расказала, якім чынам удаецца прыцягнуць наведвальнікаў. Гэта — разнастайнае меню, акцыі, правядзенне дзён нацыянальнай кухні, тэматычныя вечарыны, фірменныя стравы.

Падчас экскурсіі зазірнулі ў цэх, дзе ўсталявана абсталяванне для шокавай замарозкі. Галоўная вартасць заключаецца ў тым, што дзякуючы высокай хуткасці працэсу кансістэнцыя і смак замарожанай прадукцыі амаль не адрозніваюцца ад свежай. Тэхналогія з поспехам выкарыстоўваецца і пры падрыхтоўцы гатовых страў, якія перад падачай на стол неабходна толькі разагрэць у мікрахвалеўцы.

У кандытарскім цэху прыцягнула ўвагу новае абсталяванне. Валянціна Сцяпанаўна расказала аб тым, як вядзецца збор заявак, фарміруюцца заказы, як ажыццяўляецца кантроль.

Удзельнікаў нарады вельмі ўразіла разнастайнасцю прадукцыі ўласнага вырабу “Кулінарыя”. Звярталі ўвагу не толькі на асартымент, але і выкладку тавараў, выкарыстанне развалаў. У тым, што прадукцыя сапраўды карыстаецца попытам сведчыў той факт, што толькі за “купальскую ноч” рэалізавалі яе на суму 18,5 мільёна рублёў (без піва, алкаголю і тытунёвых вырабаў).

Толькі станоўчыя водгукі атрымала прыдарожнае кафэ “Спадарожнік”, дзе тавараабарот складае ў сярэднім 350 мільёнаў рублёў у месяц. Тут увагу канцэнтравалі на арганізацыі прыдарожнага сервісу: прадастаўленні паслуг, арганізацыі летняй пляцоўкі, а таксама на фірменных стравах. Асартыментам прадукцыі ўразіла піцэрыя “Фіеста”, дзе ўдзельнікі семінара змаглі прадэгуставаць кактэйлі, кава ў стылі “Арт”, свежавыжатыя сокі.

Аб тым, як ажыццяўляецца рэалізацыя ўласнай прадукцыі праз рознічную сетку, расказала дырэктар філіяла “Аптова-рознічнае аб’яднанне” Ніна Віцэнка падчас наведвання магазінаў “Прадуктовы домік” у Лунінцы і №65 “Тавары паўсядзённага попыту” ў Язвінках.

Праз універсам “Заходні” штомесяц рэалізуецца да 2,5 працэнтаў прадукцыі грамадскага харчавання. Аб гэтым паведаміў дырэктар філіяла “Харчтавары” Рыгор Насеня. За мінулы месяц у магазіне, у якім працуе 20 прадаўцоў, тавараабарот склаў 3,2 мільярда. Аднак, гэта — не мяжа, і кіраўнік філіяла спадзяецца, што ў ліпені змогуць дасягнуць рэкордныя 4 мільярды.

Удзельнікі мерапрыемства былі прыемна ўражаны тым, што ў Лунінецкім райспажыўтаварыстве філіялы працуюць зладжана, падтрымліваючы адзін аднаго, што і дазваляе дасягаць поспехаў. Леанід Янковіч выказаў упэўненасць у тым, што толькі любоў да галіны здольна прывесці да жадаемых вынікаў.

За “круглым сталом” госці абмяняліся думкамі і акрэслілі перспектывы развіцця грамадскага харчавання на бліжэйшы час.

Алена ДАНІЛОВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть