Завочны клуб спажыўцоў

Дарыць радасць пакупнікам

райпоУрачыстасць з нагоды Дня кааперацыі, якая адбылася ў ГДК, сабрала некалькі пакаленняў вялікай гандлёвай сям’і: у зале прысутнічалі ветэраны, цяперашнія работнікі, шматлікія госці. Адчуванне свята панавала з першай хвіліны, калі сцэнай завалодалі дзеткі з танцавальнага калектыву “Мірыданс”.
Час не стаіць на месцы: ад простых прылаўкаў і закусачных спажывецкая кааперацыя вырасла да сучасных магазінаў з яркімі вітрынамі, арыгінальным дызайнам, багатым асартыментам тавараў. Задавольваць попыт пакупнікоў, каб яны з радасцю вярталіся зноў, пажадаў калектыву райспажыўтаварыства старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч. Пад дружныя апладысменты ён уручыў заслужаныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам гандлю. З такой прыемнай місіяй на свята завітаў і старшыня райсавета Віктар Рафаловіч, заўважыўшы, што нашы кааператары могуць па праву ганарыцца вынікамі сваёй дзейнасці. Цікавымі асацыяцыямі падзяліўся намеснік старшыні праўлення Брэсцкага аблспажыўсаюза Дзмітрый Глушынскі. Госць адзначыў, што райспажыўтаварыства ў Лунінцы – гэта моцная каманда прафесіяналаў, у якіх ёсць асаблівы метад арганізацыі гандлёвых працэсаў і абслугоўвання кліентаў. Якасць ва ўсім – галоўны крытэрый у рабоце. Для многіх кааперацыя стала пуцёўкай у шчаслівую будучыню: тут вучацца, працуюць, ствараюць сем’і. Як пераадолець цяжкасці і знайсці шляхі да новых поспехаў, дасканала ведае старшыня праўлення Максім Сумар. Шэраг цяперашніх і былых работнікаў атрымалі Ганаровыя граматы, Падзячныя лісты, грашовыя прэміі. Для кожнага ў Максіма Андрэевіча знайшліся цёплыя словы ўдзячнасці і шчырыя пажаданні. Прыгожыя музычныя падарункі для віноўнікаў урачыстасці падрыхтавалі самадзейныя артысты.
Многія супрацоўнікі райспажыўтаварыства прымалі віншаванні на рабочых месцах. Няхай усе добрыя пажаданні ў іх адрас збудуцца, а новыя перамогі не прымусяць сябе доўга чакаць!
Фота Наталлі ПАЎЛЮКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

  1. Это точно. Дискаунитер низких цен пора переименовать в “магазин испорченных продуктов”. А продавцы там какие!!!

  2. Вот если бы они еще и за продуктами на прилавках следили – было бы класс. А то “Евроопт” не разрешают строить, а в магазинах столько просроченого. Особено в дискаунтере.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть