Завочны клуб спажыўцоў

Для пакупніка – выбар большы

Новае палажэнне аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў, а таксама прадукцыі грамадскага харчавання зацверджана ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №703 ад 22 лiпеня 2014 года, распрацаванага ў адпаведнасці з законам ад 8 студзеня 2014 г. “Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь”. Каменціруе новаўвядзенне галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Наталля МАРОЗАВА:

– У апошні час айчынныя гандлёвыя пляцоўкі занадта захапі-ліся продажам замежнай прадукцыі. З улікам папулярнасці прывезеных з-за мяжы тавараў, некаторыя беларускія аналагі проста не выстаўляюцца на прылаўкі, а кошт на імпартныя прадукты, якія прайшлі працэдуру выплаты мытных пошлін, істотна завышаны. Менавіта на такой розніцы ўладальнікі магазінаў і павялічваюць уласны даход. А звычайныя беларускія пакупнікі вымушаны пераплачваць за тавар.
– Зразумела, што айчынныя вытворцы харчовых тавараў не задаволены такім становішчам, бо іх прадукцыя паступова перастала карыстацца попытам…
– Цяпер жа суб’екты гандлю, самастойна вызначаючы асартымент, павінны кіравацца новымі заканадаўчымі актамі. Так, асартыментны пералік тавараў распрацоўвае і зацвярджае суб’ект гандлю для рознічнай рэалізацыі на падставе пераліку тавараў, якія падлягаюць уключэнню ў асартыментны пералік тавараў. Ён фарміруецца ў залежнасці ад выгляду і тыпу гандлёвага аб’екта, наяўнай плошчы і яе памераў, а таксама з’яўляецца абавязковым да выканання ўсімі суб’ектамі гандлю. У пераліку паказваюцца класы або групы тавараў, віды і колькасць іх разнавіднасцяў – мадэляў, памераў, артыкулаў, гатункаў і іншае. Заўважу, што віды і тыпы рознічных гандлёвых аб’ектаў вызначаны Інструкцыяй аб парадку класіфікацыі рознічных гандлёвых аб’ектаў па відах і тыпах, зацверджанай пастановай Міністэрства гандлю № 25 ад 26.06.2014 г., а пералікі тавараў – пастановай № 20 гэтага ж ведамства ад 08.05.2014 г. Апошні нарматыўны дакумент, які ўступіў у сілу 13 жніўня, утрымлівае 7 асартыментных пералікаў. Кожны з іх уключае ў сябе групы і віды харчовых і нехарчовых тавараў з указаннем колькасці разнавіднасцяў для тавараў айчыннай вытворчасці і з улікам імпарт-най прадукцыі.
– На што абавязкова трэба звяртаць увагу пры распрацоўцы асартыментнага пераліку тавараў?
– Для магазінаў, у якіх рэалізуюцца харчовыя і нехарчовыя тавары (магазіны з універсальным асартыментам і неспецыялізаваныя – са змешаным), уключаюцца рэалізуемыя групы і віды тавараў з указаннем колькасці разнавіднасцяў, адпаведна фактычнай гандлёвай плошчы, адведзенай непасрэдна пад харчовыя і нехарчовыя тавары. Для кіёскаў, павільёнаў і аўтамагазінаў ён павінен змяшчаць групы і віды харчовых або нехарчовых тавараў з указаннем колькасці разнавіднасцяў з адпаведных дадаткаў. Тавары, умовы захоўвання якіх прадугле-джваюць нізкатэмпературны рэжым, падлягаюць уключэнню ў асартыментны пералік для аўтамагазінаў пры наяўнасці хала-дзільнага абсталявання. Для аб’ектаў прыдарожнага сервісу ён такі ж як для тых, што знахо-дзяцца ў сельскіх населеных пунктах. Для сезонных тавараў устаноўлены перыяды іх продажу. Суб’ект гандлю мае права рэалізоўваць тавары, не ўключаныя ў асартыментны пералік, пры ўмове іх належнага захоўвання і продажу, што ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
– А ў грамадскім харчаванні?
– Спіс фарміруецца на падставе пераліку прадукцыі грамадскага харчавання і тавараў, якія падлягаюць уключэнню ў асартыментны пералік, што зацверджаны Міністэрствам гандлю (Пастанова №30 ад 29.07. 2014 г. “Аб пераліках прадукцыі грамадскага харчавання і тавараў”). Залежыць ён ад тыпу і класа аб’екта, згодна з Пастановай № 29 ад 29.07. 2014 г. “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку класіфікацыі аб’ектаў грамадскага харчавання па тыпах і класах, устанаўленне крытэрыяў аднясення аб’ектаў грамадскага харчавання да класаў і падраздзялення іх на тыпы і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь”. Гэтыя два нарматыўныя дакументы ўступілі ў сілу з 29 жніўня. Іх тэксты размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства гандлю mintorg.gov.by.
– Калі правільна зразумела, для магазінаў рознага прызначэння будзе складзены індывідуальны асартыментны пералік, які набудзе абавязковы характар. Новаўвядзенне датычыць як дробных кіёскаў, так і буйных супермаркетаў. А можна аб гэтым канкрэтней?
– У якасці прыкладу можна прывесці наступныя дадзеныя. Універсамы і супермаркеты, якія валодаюць плошчай ад 1 да 2,5 тысячы квадратных метраў, павінны мець не менш як 10 найменняў малака, вырабленага на тэрыторыі Беларусі. Таксама ў дакуменце гаворыцца аб 20 відах высакаякасных цвёрдых сыроў, вараных каўбасных вырабаў з улікам сасісак і сардэлек, пяльменяў, айчынных маянэзаў і г.д. Дзякуючы пераменам у гандлёвай дзейнасці, кожны патэнцыяльны пакупнік будзе мець большы выбар. Грамадзянам не забараняецца набываць замежныя аналагі, але з улікам прысутнасці на прылаўках беларускай прадукцыі.
Гутарыла Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть