Завочны клуб спажыўцоў

І вачамі можна «з’есці»…

kulinariya-k-novomu-godu-013

Лунінецкія повары і кандытары здольныя на тое, каб стварыць цуд. У гэтым пераконваюць пераднавагоднія выставы-продажы, якія традыцыйна праходзяць напярэдадні свята.

Новы год у кожнага з нас асацыіруецца не толькі з ёлкай, рознымі ўпрыгожаннямі і Дзедам Марозам. Гэта яшчэ і свята пачастункаў і самых незвычайных ласункаў. Менавіта іх можна было бачыць, а некаторыя нават паспрабаваць на смак на выставе, што праходзіла ў “Кулінарыі”. Работнікі філіяла “Грамадскае харчаванне” райспажыўтаварыства на “суд” пакупнікоў прадставілі торты, пірожныя, пячэнне, мясныя і рыбныя рулеты і закускі. Пры гэтым кожны экспанат так ці інакш нагадваў аб набліжэнні Новага года. Тут былі казачныя персанажы, снегавікі, ёлкі і, зразумела, сімвал года – певень. Наведвальнікі выставы адзначалі не толькі смакату страў і кандытарскіх вырабаў, але і тое, што тут яны запазычылі ідэі, як аформіць стравы да навагодняга стала і здзівіць гасцей.

– Раней сама рабіла торты на святы, – дзеліцца пакупніца Святлана Канапацкая. – Але апошнія 5 год заказваю іх толькі тут. Смак, як у дамашняга, афармленне – эксклюзіўнае. Каб заказаць торт і пірожныя, не трэба шмат часу, як на ўласнае прыгатаванне.

Па словах работнікаў “Кулінарыі”, у іх можна не толькі купіць, заказаць кандытарскія вырабы, але і мясныя прысмакі, як у гатовым выглядзе, так і паўфабрыкаты.

На выставе прыцягнуў увагу “мех з мясной закускай”.

– Зрабіць такі экспанат была ідэя майстра-повара Марыі Скіба, – дзеліцца повар чацвёртага разраду Алена ВЕЛЯСНІЦКАЯ. –  А мы разам з Вольгай Шульц дапамаглі ўвасобіць яе ў жыццё. Яшчэ спецыяльна для выставы прыгатавала нагетсы дамашнія з бульбай. Думаю, што яны таксама могуць заняць годнае месца ў навагоднім меню.

Калі спытала, чым парадуе сваю сям’ю Алена, яна прызналася, што будзе працаваць і гатовіць стравы для наведвальнікаў рэстарана “Прыпяць”. Між тым, яна не хвалюецца за тое, што яе блізкія застануцца без прысмакаў – яе муж Дзмітрый таксама повар, а свякроў – кандытар.

Калі вы яшчэ не ведаеце, што прыгатаваць на свята, зазірніце ў “Кулінарыю”. Кааператары таксама запрашаюць правесці святы ў кафэ і рэстаранах райспажыўтаварыства, дзе парадуюць не толькі кухняй, але і навагодняй праграмай.

kulinariya-k-novomu-godu-012 kulinariya-k-novomu-godu-011 kulinariya-k-novomu-godu-010 kulinariya-k-novomu-godu-009 kulinariya-k-novomu-godu-008 kulinariya-k-novomu-godu-007 kulinariya-k-novomu-godu-006 kulinariya-k-novomu-godu-005 kulinariya-k-novomu-godu-004 kulinariya-k-novomu-godu-003 kulinariya-k-novomu-godu-002 kulinariya-k-novomu-godu-001



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть