Завочны клуб спажыўцоў

Канкурэнтаздольная «Кулінарыя»

У суботу пасля рамонту расчыніліся дзверы “Кулінарыі” філіяла “Грамадскае харчаванне” райспажыўтаварыства.

Жыхары і госці горада ацанілі перавагі новага гандлёвага аб’екта. У гэтым утульным і прасторным магазіне нават самая патрабавальная гаспадыня знойдзе тое, што ёй даспадобы: на вітрынах прадстаўлены шырокі асартымент мясных і курыных паўфабрыкатаў, каўбасных і кандытарскіх вырабаў, малочная прадукцыя і агародніна…

Кіраўніцтва райспажыўтаварыства не імкнулася зрабіць свята з нагоды першага працоўнага дня, але работнікі філіяла ўпэўнены, што традыцыйнае перарэзванне чырвонай стужкі абавязкова спрыяе добраму гандлю і паспяховай дзейнасці. Менавіта таму запрасілі зрабіць гэта старшыню праўлення Максіма Сумара:

– Калісьці абласное кіраўніцтва нам ставіла ў прыклад “Кулінарыю” ў Драгічыне, – расказаў Максім Андрэевіч. – Думаю, што цяпер наш магазін здольны скла-сці канкурэнцыю любому аб’екту, які працуе ў гэтым жа напрамку. Дызайн і рамонт рабілі самі. Дзякуй усім, хто ўнёс уклад у рэканструкцыю. Закупілі новае гандлёвае абсталяванне, уладкавалі куток для адпачынку, а таксама прадугледзелі стойкі для хуткага перакусу. Мы павінны рухацца наперад, каб быць канкурэнтаздольнымі на рынку. А абноўлены магазін – чарговы крок насустрач насельніцтву.

– Галоўны ўпор пастараліся зрабіць на прадукцыю ўласнай вытворчасці: тут ёсць і шашлык, і апетытныя зразы, і прадукты для грылю, і звыклыя шніцаль, каўбаскі і катлеты, – удакладняе дырэктар філіяла “Грамадскае харчаванне” Валянціна Швед. – Калі часу на гатаванне зусім няма, а адмаўляцца ад дамашняй ежы не хочацца, любыя мясныя вырабы можна набыць у “Кулінарыі”. Ідэальнае спалучэнне спецыяльных марынадаў, соўсаў і спецый, якія прымяняем, робіць смак звыклых страў па-асабліваму новым. Як і ў кожным сучасным магазіне, тут ёсць акцыённыя тавары. Напрыклад, муку можна набыць за 1,49 рубля за 2 кілаграмы, цукар па 1,52 – за кілаграм. Хутка прыгатаваць смачную вячэру і парадаваць блізкіх новымі стравамі зараз можна, проста паклаўшы на разагрэтую патэльню або ў духоўку набытыя вырабы.

А яшчэ тут можна цудоўна адпачыць з дзецьмі, якія могуць па свайму густу выбраць мяккае марожнае (яго 10 відаў), вялікі асартымент тортаў, а таксама смачных пірожных, пячэння і здобы.

Не верыце? Зазірніце ў “Кулінарыю”, якая працуе з 8.00 да 21.00 без перапынку на абед і без выхадных. Добры настрой і смачная ежа вам гарантаваны!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть