Завочны клуб спажыўцоў

«Казка» для малышоў і дарослых

bruxanda
Цясляр Анатоль БРУХАНДА

Райспажыўтаварыства пастаянна клапоціцца аб прэстыжы сваіх прадпрыемстваў, камфортным абслугоўванні пакупнікоў. На гэта накіравана мадэрнізацыя гандлёвых аб’ектаў, устаноўка сучаснага абсталявання, добраўпарадкаванне прылягаючых тэрыторый.

Як расказаў старшыня праўлення Максім Сумар, зараз рамонтныя работы вядуцца ў магазіне “ТПП” №11 в. Мокрава філіяла “Мікашэвіцкае РГП”. Тут будзе пашырана гандлёвая плошча, што дазволіць укараніць метад самаабслугоўвання. У магазіне “Прадукты” №3 аг. Сінкевічы дабудоўваюць гандлёвую залу. Разам з тым, прадаўцы не спынілі дзейнасць і працягваюць забяспечваць мясцовых жыхароў неабходнымі прадуктамі. Актыўнымі тэмпамі ідзе рамонт на аб’ектах у райцэнтры – магазіне “Прадукты №6” філіяла “Харчтавары” і кафэ “Казка” філіяла “Грамадскае харчаванне”.

На апошнім з іх работы пачаліся ў канцы жніўня, але ўжо зараз можна заўважыць, што памяшканне пашырылася, абноўлены сцены, столь, заменена ацяпляльная сістэма, новы выгляд набылі санвузлы. Зараз падлогу пакрываюць пліткай. Улічваючы, наколькі адказна ставіцца да работы будаўнічая брыгада, можна не сумнявацца, што праз месяц утульная “Казка” запросіць у госці юных лунінчан і іх бацькоў.

Як сцвярджаюць работнікі філіяла, пачынаючы рамонт, ставілі задачу на перспектыву – уразіць наведвальнікаў так, каб ім захацелася прыходзіць сюды зноў і зноў. Кожны з нас быў дзіцём і памятае, што асабліва любілі і аб чым марылі, – казка, цацкі і ласункі. Гэтую дзіцячую мару кааператары паспрабуюць увасобіць у рэчаіснасць.

Адначасова ў кафэ змогуць адпачываць 50 наведвальнікаў. Для дзяцей тут створаць гульнявую пляцоўку, дзе можна будзе не толькі цікава бавіць час, але і знайсці новых сяброў. Асаблівую ўвагу нададуць афармленню страў, якое дапаможа адчуць атмасферу свята, камфорту і цяпла. Па словах загадчыка вытворчасці філіяла “Грамадскае харчаванне” Зінаіды Яскевіч, у асартыменце абавязкова будуць піца, марожанае, кактэйлі, у тым ліку малочныя, дэсерты, сокі, шакалад, а таксама выпечка і кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці.

Даступныя цэны, добры ўзровень абслугоўвання, смачная ежа – вось асноўныя крытэрыі, на чым бу-дзе сканцэнтравана работа “Казкі”.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть