Завочны клуб спажыўцоў

Магазін «Купалінка» адкрыўся ў Лунінцы

У кагосьці гэта слова «Купалінка» асацыіруецца з вядомай беларускай песняй, а хтосьці аддае перавагу трыкатажнай прадукцыі вядомага айчыннага брэнда. Днямі побач з рынкам у Лунінцы адкрыўся аднайменны ОРСаўскі магазін.

У ім наладжана рэалізацыя прадукцыі аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў канцэрна “Беллегпрам” – ААТ “Купалінка”, якое спецыялізуецца на вытворчасці нацельнай бялізны і верхняга трыкатажу для дарослых і дзяцей.

Як расказаў дырэктар Анатоль Паўловіч, літаральна тыдзень таму тут быў магазін “Кветкі”, які перамясцілі ў “Прамтавары”, што на Прывакзальнай плошчы.

Асноўную частку залы ў павільёне адвялі пад прадукцыю, якая вызначаецца прывабным і сучасным дызайнам, мае арыгінальнае аздабленне і шырокую каляровую гаму, валодае высокімі спажывецкімі ўласцівасцямі і якасцю. Не верыце, тады можаце самі пераканацца ў гэтым, наведаўшы гандлёвую кропку.

Ветлівыя прадаўцы Ірына Насеня і  Юлія Івашкевіч дапамогуць зарыентавацца ў гандлёвай зале і выбраць тавар. Да таго ж, тут можна купіць падарункавыя сертыфікаты на 20 і 30 рублёў. На іх можна набыць прадукцыю ў любым магазіне ОРСа.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть