Завочны клуб спажыўцоў

«Кветкі» — у радасць

цветы дорорсВыбіраючы падарунак для блізкага чалавека, мы часта ўстаём перад праблемай — што падарыць? Іншы раз спадабаўшаяся нам рэч доўгі час пыліцца на паліцыі ў імянінніка. А хацелася б здзівіць прэзентам, укласці ў яго кропельку самога сябе… Чаму б не падарыць чароўныя кветачкі ці прыгожую кветкавую кампазіцыю? Можаце не сумнявацца, нават самы невялікі букет справіцца з такой задачай, не кажучы ўжо аб велізарныім ахапку руж.

Угэтым перакананы дырэктар аддзела рабочага забеспячэння станцыі Лунінец ААТ “ДорОРС” Анатоль Паўловіч, які разам з намеснікам старшыні райвыканкама Уладзімірам Кавалевічам бралі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці спецыялізаванага магазіна “Кветкі”.

Гандлёвая кропка размешчана па вуліцы Фрунзе ў Лунінцы, побач з цэнтрам занятасці і мяса-малочным павільёнам гарадскога рынку.

Вітаючы першых пакупнікоў, Анатоль Сямёнавіч расказаў, што ідэя аб кветкавым магазіне ўзнікла два гады таму. І толькі сёлета ўдалося ўвасобіць яе ў жыццё. Дагэтуль працягваюцца работы па добраўпарадкаванню прылягаючай тэрыторыі, якая, трэба спадзявацца, у хуткім часе ператворыцца ў незвычайны рознакаляровы аазіс.

Магазін невялікі, але радуе шырокім асартыментам. Ружы, гваздзікі, альстрамерыі, герберы вырашчаны ў цяпліцах “ДорОРСа”, таму маюць вельмі прывабны кошт. А яшчэ тут вялікі выбар хрызантэм, архідэй і шматлікіх вазонаў. Кветкі захоўваюцца ў асобным памяшканні, дзе кандыцыянер падтрымлівае неабходны цеплавы рэжым.

Як высветлілася, тут можна заказаць тэматычныя кампазіцыі з дэкаратыўных раслін і аксесуараў — матылькоў, пацерачак, стужак, паперы і інш. Букет нявесты, кошык руж для каханай, салідны стыльны букет для начальніка — прадаўцы-фларысты Алеся ПРАКАПОВІЧ і Наталля ДУДАРГА створаць кампазіцыю для любой урачыстасці, прычым, — бясплатна.

Першыя наведвальнікі засталіся задаволенымі не толькі новым магазінам, але і набытымі пакупкамі, сярод якіх — дэкаратыўныя вазоны, грунты, удабрэнні, садовы інвентар, віншавальныя паштоўкі і, зразумела, кветкі. Усе, хто ў першую гадзіну работы магазіна завітаў сюды, жадалі яму працвітання, пашырэння плошчы і ўдзячных пакупнікоў.

— Мы пастараемся стварыць для нашых наведвальнікаў кветкавыя кампазіцыі, якія будуць вызначацца арыгінальнасцю, непаўторнасцю і напоўнены любоўю, — дзеліцца прадавец-фларыст Алеся Пракаповіч. — Прыходзьце да нас за пакупкамі і проста палюбавацца, будзем вельмі рады!

Алена ДАНІЛОВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть