Новы від махлярства па картках
КультураЗавочны клуб спажыўцоў

Новы від махлярства па картках

банкПлацёжная сістэма Белкарт папярэджвае трымальнікаў банкаўскіх картак з міжнародным статусам аб паяўленні новага віду махлярства. Гэта, так званы, шымінг. Галоўнае адрозненне яго ад скімінга — немагчымасць распазнаць прыстасаванне няўзброеным вокам. Яно ўяўляе сабой тонкую плату, якая ўстаўляецца ў картрыдар і счытвае з банкаўскай карткі інфармацыю.

Пакуль што шымінг да Беларусі не дабраўся, таму хвалявацца варта толькі ўладальнікам картак з міжнародным статусам, якія карыстаюцца замежнымі банкаматамі. У Беларусі ж вялікую небяспеку па-ранейшаму ўяўляе скімінг.

Скімер — гэта накладка, унутры якой знаходзіцца прыстасаванне, якое счытвае інфармацыю з магнітнай паласы аплатнай карткі. Звычайна скімеры прымацоўваюцца на банкамат, а каб даведацца ПІН-код, выкарыстоўваюцца схаваныя відэакамеры і накладныя клавіятуры. Трымальнікі банкаўскіх картак павінны памятаць, што толькі пільнасць і ўважлівасць дапамогуць пазбегнуць крадзяжу. Карыстайцеся банкаматамі ў гандлёвых цэнтрах, аддзяленнях банкаў або ў месцах, якія маюць добры агляд. Не расказвайце нікому свой ПІН-код, не давайце карыстацца карткай і падключыце СМС-апавяшчэнне, якое дазволіць быць у курсе спісання сродкаў з рахунка.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть