Завочны клуб спажыўцоў

Падарунак для пасажыраў і лунінчан

kiosk-zhd

Новая гандлёвая кропка на чыгуначным вакзале станцыі Лунінец адкрылася ў пераднавагоднія дні.

У кіраўніцтва ОРСа даўно была ідэя арганізаваць гандаль прадукцыі ўласнай вытворчасці ў стацыянарным аб’екце. Ажыццявіць задуманае дапамагло права арэнды на плошчы ў цэнтральнай зале вакзала, што атрымалі праз аўкцыён, які адбыўся летам. Узводзілі павільён і набывалі гандлёвае абсталяванне за кошт уласных сродкаў.

Зараз, гледзячы на латкі з духмянымі булачкамі розных канфігурацый, батонамі з карыцай і павідлам, сэндвічамі і іншымі прысмакамі, складана ўстрымацца ад “смачнай” пакупкі. Даспадобы прыйшлася пасажырам прадукцыя беларускіх кандытарскіх фабрык  – “Камунарка”, “Спартак”, “Слодыч”, “Віцьба”.

Вопытны прадавец Таццяна ЦЯЛЬПУК задаволена новым месцам работы:

– Прадукцыя разыхо-дзіцца хутка, можна сказаць, “з пылу – з жару” і астыць не паспявае. Наш кандытарскі цэх знаходзіцца побач, праблем з пастаянным папаўненнем латкоў няма.

– Мы вельмі хацелі зрабіць падарунак для пасажыраў і лунінчан да Новага года, – расказвае дырэктар аддзела рабочага забеспячэння Анатоль Паўловіч. – І ў нас атрымалася. Пры рэалізацыі дробна-штучнай прадукцыі атрымліваем нядрэнную выручку. Аднак, перакананы, што аб’ёмы продажу ўзрастуць. Спыняцца на дасягнутым не збіраемся, будзем пашыраць асартымент, а таксама плануем у хуткім часе ўстанавіць тут кава-апарат і ўсталяваць барную стойку. Пакуль жа столікам можа паслужыць шырокае вонкавае абрамленне прылаўка. Увогуле, пастаянна працуем над удасканаленнем запытаў пакупнікоў. Так, у рэстаране чыгуначнага вакзала наведвальнікі могуць бясплатна скарыстацца паслугай Wi-Fi.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть