Завочны клуб спажыўцоў

Працаваць па новых правілах

продавцызаклікаў старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў удзельнікаў выязнога пасяджэння гэтай старэйшай гандлёвай арганізацыі краіны. На Лунінеччыне госці пабывалі ў Бастынскім магазіне тавараў паўсядзённага попыту, наведалі квасільна-засолачны цэх НВК “Палессе” і на некаторы час затрымаліся ў гандлёвым комплексе “Заходні” (на здымку: прадавец Наталля Кіпцэвіч і аператар ЭВМ Вольга Худалеева). Прыемна ўразілі наведвальнікаў багаты асартымент тавараў і іх зручная і прыгожая выкладка як у харчовым, так і ў прамысловым магазінах. Спадабаўся асартымент прапаноўваемых страў у піцэрыі “Фіеста”.

На пленарную нараду ўсіх запрасілі ў кінатэатр “Кастрычнік”. Адкрыў яе В.М. Іваноў. Кіраўнік Белкаапсаюза хоць і нядаўна выбраны на гэтую адказную пасаду, але, адчувалася, усе праблемы кааператыўнага гандлю ведае знутры. Прынамсі, амаль адразу Валерый Мікалаевіч адзначыў, што рэформа гандлёвай арганізацыі не проста наспела, а ўжо ідзе. Накіравана яна на павышэнне эфектыўнасці работы, а прасцей кажучы, на тое, каб забяспечваць гараджан і вяскоўцаў неабходнымі таварамі па прымальнай цане і ў любы час.
У ходзе выступлення кіраўнік неаднойчы падкрэсліваў сацыяльную састаўляючую гандлёвай палітыкі Белкаапсаюза. У адрозненне ад таго ж “Еўраопта”, які імкнецца атрымаць хуткую аднамомантную ўласную выгаду, кааператары ўтрымліваюць мноства магазінаў у самых аддаленых вёсках, забяспечваючы людзей неабходнымі таварамі.
Наўрад ці варта гаварыць пра тое, што беларуская харчовая прадукцыя па якасных паказчыках часта пераўзыходзіць расійскія аналагі, якія нярэдка навязваюць пакупніку ўладальнікі буйных гандлёвых сетак. Немалаважную ролю адыгрывае і цэнавы фактар. Менавіта таму В.М. Іваноў заклікаў актыўней падключацца да сучасных метадаў рэкламавання айчынных вырабаў, ладзіць шматлікія акцыі, у ходзе якіх не толькі прапаноўваць скідкі, але і тлумачыць перавагі айчыннай прадукцыі.
Зразумела, Белкаапсаюзу, як і іншым, давялося пайсці на аптымі-зацыю гандлёвай сеткі і перагле-дзець спіс стратных кропак. Некаторыя з іх закрыты, але ж на змену ім прыйшлі “магазіны на колах”. У маршруты “Аўталавак” уключаны ўсе населеныя пункты, дзе па тых ці іншых прычынах няма стацыянарных гандлёвых кропак.
“Белкаапсаюз – арганізацыя са 100-гадовым вопытам работы на рынку, – адзначыў Валерый Іваноў. – Але апошнім часам назіраецца пэўны перакос. Мы мала працуем над тым, каб пераканаць пакупніка набыць тавар менавіта ў нас, ад чаго і церпіць канчатковы вынік. Ёсць недахопы і ў арганізацыі закупу ў насельніцтва лішкаў прадукцыі. Вось і атрымліваецца, што бачны дакладна абазначаны гандлёвы ланцужок, але на нейкім этапе ён аказаўся перарваным. Зараз гэтае звяно трэба тэрмінова аднавіць”.
Адначасова прамоўца акцэнтаваў увагу на праблеме рэалізацыі ўласнай прадукцыі. Недаравальным назваў ён становішча, калі ў асартыментным пераліку многіх паўфабрыкатаў пераважаюць замежныя пельмені і катлеты.
Новы кіраўнік Белкаапсаюза выказаў незадаволенасць работай грамадскага харчавання краіны. Праўда, у дачыненні да лунінецкага філіяла Валерый Мікалаевіч сказаў, што тут “наблізіліся да цывілізацыі”.
Багатым на лічбы было выступленне намесніка старшыні праўлення Белкаапсаюза Гадада Галімава, які адзначыў, што кааператарам Брэстчыны не ўдалося рэалізаваць пастаўленыя на 2013 год задачы: з 14 прагнозных паказчыкаў забяспечана выкананне 10-ці. Невыкананым застаўся і асноўны – забеспячэнне росту тавараабароту. Тут планка застыла на адзнацы ў 104 працэнты замест 110,1 – прагназуемых. Горшай у рэспубліцы назваў Гадад Гаджыевіч арганізацыю закупу лішкаў прадукцыі. Гэты параметр спыніўся на адзнацы 92,5 працэнта. Здае свае пазіцыі вобласць і па іншых гандлёвых паказчыках. “Умоўна кажучы, трымаецца Брэстчына на трох рай-спажыўтаварыствах – Івацэвіцкім, Лунінецкім і Столінскім”, – пад-крэсліў Г.Г. Галімаў.
Крыўдным назваў выступаючы той факт, што летась вобласць саступіла рынак прыватнікам: доля аблспажыўтаварыства ў агульным гандлёвым аб’ёме знізілася на 1 працэнт і склала 12,1 працэнта. Нізкай застаецца рэалізацыя тавараў у разліку на аднаго жыхара. Вобласць праваліла даручэнне па продажу нехарчовай групы тавараў. “Кульгае” і абарот у разліку на квадратны метр гандлёвай плошчы.
Разам з тым, дакладчык адзначыў крок наперад у развіцці абслугоўвання жыхароў малых населеных пунктаў і прыдарожнага гандлю. Лунінецкі “Спадарожнік” трапіў у пералік паспяховых аб’ектаў прыдарожнага сервісу.
Гадад Галімаў падкрэсліў, што сёння, як ніколі, на першы план выходзіць актывізацыя работы па развіцці нарыхтоўчай дзейнасці. На Брэстчыне для гэтага ёсць усё неабходнае. Аднак вобласць – адзіная з шасці – не выйшла на прагнозны ўзровень закупак, а таксама аб’ёмаў аказаных паслуг у разліку на аднаго жыхара. Бачны пралікі і ў іншых накірунках дзейнасці, што ўрэшце адмоўна адбілася на канчатковых выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці: шэсць райспажыўтаварыстваў Брэстчыны завяршылі мінулы год са стратамі.
Як бы там ні было, у сваёй дзейнасці сёння Белкаапсаюз вымушаны арыентавацца на іншыя буйныя гандлёвыя сеткі. Не адмаўлялі гэтага і выступаючыя на пасяджэнні праўлення, канстатуючы, што па вядучых пазіцыях кааператары ўступаюць таму ж “Еўраопту”. Сведчыць пра гэта і ўзровень рэнтабельнасці: 1 супраць 3 працэнтаў. У многім варта павучыцца ў прыватнікаў і арганізацыі грамадскага харчавання, якое кааператарам прыносіць страты, а там з’яўляецца высокадаходнай галіной. Былі прапанаваны шляхі вырашэння набалелых пытанняў. У прыватнасці, у чарговы раз прагучала прапанова стварэння ў сістэме Белкаапсаюза адзінага лагістычнага цэнтра.
Старшыня праўлення аблспажыўсаюза Алег Несцярук паспрабаваў растлумачыць незайздроснае становішча абласной гандлёвай арганізацыі і назваў тры галоўныя праблемы спажыўкааперацыі – закрэдытаванасць, неэфектыўнасць дзейнасці па вядучых пазіцыях і дысбаланс паміж прадукцыйнасцю працы і заработнай платай. У ходзе абмеркавання прысутныя прапаноўвалі сваё бачанне выхаду з крызісу.
У рабоце выязнога пасяджэння праўлення Белкаапсаюза бралі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Гобараў (на здымку – разам са старшынёй праўлення Белкаапсаюза Валерыем Івановым), намеснік старшыні аблвыканкама Міхаіл Юхімук, начальнік упраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Вадзім Краўцоў і старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть