Завочны клуб спажыўцоў

Сакрэты паспяховага продажу

вывучалі работнікі райспажыўтаварыства падчас раённага семінара, які прайшоў на базе магазінаў тавараў паўсядзённага попыту ў вёсках Лахва і Бродніца, №19 і №10 “Прадукты” і “1000 дробязей” у Лунінцы.
У ходзе мерапрыемства ўвага работнікаў гандлю была сканцэнтравана на методыцы паспяховага продажу тавараў. Разглядаліся пытанні прымянення рэкламных матэрыялаў, рознакаляровых цэннікаў і сцікераў, арганізацыя дадатковых месцаў продажу з выкарыстаннем палетнай выкладкі, пашырэнне асартыменту тавараў са знакам Белкаапсаюза. Падводзячы вынікі, намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Ніна Некрашэвіч выказала спадзяванні, што выкарыстанне сучасных метадаў продажу дазволіць павялічыць тавараабарот, а таксама палепшыць дабрабыт кааператараў.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть