Завочны клуб спажыўцоў

Акцэнт — на бяспеку і якасць

колбасный 2

Каўбасны цэх філіяла НВК “Палессе” райспажыўтаварыства пачаў сваю дзейнасць у 1973 годзе. Вытворчы працэс ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам начальніка Мікалая КРУГАУЦА:

колбасный

У цэху наладжаны выпуск вараных, паўвэнджаных, варана-вэнджаных, ліверных каўбас, сасісак, сардэлек, зельца, салямі, прадуктаў са шпіка. Асаблівым попытам карыстаюцца мясныя паўфабрыкаты — фарш, буйна- і дробнакавалкавыя вырабы без костак, катлетнае мяса, парцыённыя і сечаныя паўфабрыкаты. Прадукцыя рэалізуецца гандлёвымі прадпрыемствамі горада і раёна. За 8 месяцаў на прылаўкі магазінаў і ў аб’екты грамадскага харчавання паступіла 53,7 тоны каўбасных вырабаў і 109,6 тоны паўфабрыкатаў. Акрамя таго, аказваем платныя паслугі насельніцтву па вэнджанню мясапрадуктаў.

Сёння каўбасны цэх — гэта сучасная вытворчасць. У яе аснове — строгі кантроль чысціні. Каб увайсці ў цэх, кожны рабочы ў абавязковым парадку мые рукі абеззаражвальным растворам. Спецыяльны абутак таксама праходзіць дбайную апрацоўку. Пад кантролем знаходзяцца ўсе працэсы, пачынаючы ад закупкі сыравіны і заканчваючы паступленнем гатовай прадукцыі на прылаўкі магазінаў. Створаны добрыя ўмовы для працы: абсталяваны душавыя, пакоі для прыёму ежы ёсць халадзільнік, электрычны чайнік, мікрахвалевая печ.

Такім цэх стаў дзякуючы рэканструкцыі і мадэрнізацыі. На гэта праўленне райспажыўтаварыства накіравала больш як 3 мільярды рублёў уласных сродкаў. Набыты новыя варачныя катлы, тэрмакамера, халадзільныя агрэгаты і іншае. Кіраўніцтва філіяла разумее, што пры значнай канкурэнцыі на рынку ў выйгрышы той, у каго якасць лепшая. На вытворчасці з 2014 года ўкаранёна сістэма “НАССР”, накіраваная на захоўванне бяспекі і павышэнне якасці выпускаемай прадукцыі. Яна цяпер цалкам дэкларавана. Усё гэта дае магчымасць выхаду на міжнародны рынак.

За тэхналагічным працэсам вытворчасці сочыць вопытны тэхнолаг Святлана Сацкевіч. У вытворчай лабараторыі фізіка-хімічныя аналізы праводзіць Тамара Маслоўская, за радыелагічны стан прадукцыі адказвае Аксана Жабенка.

Калектыў цэха невялікі — усяго 13 чалавек. У іх ліку — абвальшчык мяса Надзея БАРЫЧЭЎСКАЯ, якая працуе тут 39 год. Саставіцель фаршу Таццяна ТРУХАНОВІЧ у сістэме кааперацыі — 35 год. У іх ёсць чаму павучыцца маладым работнікам.

Жывёлазабойны пункт таксама знаходзіцца ў падпарадкаванні адасобленага структурнага падраздзялення НВК “Палессе” і на адной тэрыторыі з каўбасным цэхам. Летась тут завершана рэканструкцыя, якая абышлася філіялу ў 2,5 мільярда рублёў.

На прадпрыемстве ёсць неабходнае тэхналагічнае абсталяванне, вытворчы інвентар, унутрыцэхавая і зваротная тара. Усе работы на ўчастку вядуцца пад кантролем начальніка Віктара КАНАПАЦКАГА.

З ліпеня 2014-га атрымалі права накіроўваць мяса на экспарт у краіны Мытнага саюза. Знешнегандлёвы абарот летась склаў 476,6 тысяч долараў ЗША. Тэмпы росту 208,9 працэнта пры прагнозе 380 тысяч долараў ЗША (169,7 працэнта). У гэтым годзе адгрузілі расійскім спажыўцам 264,1 тоны мяса і папоўнілі бюджэт райспажыўтаварыства амаль на 600 тысяч долараў ЗША.

Зараз на прадпрыемствах працягваецца добраўпарадкаванне тэрыторыі, ідзе аддзелка фасадаў будынкаў. Трэба спадзявацца, што і ў далейшым гэтыя падраздзяленні НВК “Палессе” будуць радаваць высокімі вытворчымі паказчыкамі, а спажыўцоў — смачнай прадукцыяй.

Алена Даніловіч



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть