Завочны клуб спажыўцоў

Кактэйль настрою

коктэйльВярнуўшыся з Баранавіч, дзе праходзіў семінар па прыгатаванню і падачы кактэйляў, бармэн піцэрыі “Фіеста” Наталля Бярозка вырашыла падзяліцца ўражаннямі з калегамі філіяла “Грамадскае харчаванне” райспажыўтаварыства.
Так нарадзілася ідэя правядзення майстар-класаў у піцэрыі. Па словах Наталлі Яўгенаўны, прафесія бармэн зарадзілася ў ЗША ў часы «залатой ліхаманкі». Тады ў гандлёвых кропках прапаноўвалася ўсё! Гаспадары перагароджвалі памяшканні магазінаў бар’ерам, падзяляючы «гандлёвую зону» і «месца адпачынку», якое стала называцца барам. Тады ж з’явіліся першыя бармэны, а таксама эксперыментальныя кактэйлі.
– Сёння быць бармэнам няпроста, – расказвае Наталля Бярозка. – Трэба быць асобай творчай, артыстычнай і харызматычнай. А яшчэ – валодаць асновамі псіхалогіі, каб умець угадваць настрой кліента і прапанаваць яму менавіта той напітак, які стаў бы для чалавека своеасаблівай панацэяй ад меланхаліі і суму. Для гэтага бармэну неабходна ведаць смак усіх прапаноўваемых ім кактэйляў, і абавязкова мець рэцэпт свайго ўласнага – фірменнага.
На майстар-класе прысутныя даведаліся пра гісторыю паходжання самых папулярных кактэйляў, а таксама іх асноўных складальнікаў – віскі і рому, эфектныя і арыгінальныя спосабы падачы і міксалогію, навучыліся спалучаць інгрэдыенты, сервіраваць і падаваць напіткі, а галоўнае – пра-вільна іх ужываць.
Кактэйлі “Крывавая Мэры”, “Адвёртка”, “Куба лібрэ”, “Марціні драй”, “Маргарыта” з’яўляюцца самымі папулярнымі ў свеце. Менавіта з імі і яшчэ пяццю пазнаёміла Наталля Бярозка. Але найбольшае захапленне выклікаў “Вогненны фламінга” – асаблівы эфект атрымліваецца пры запальванні, калі пачынае іскрыцца карыца.
Трэба спадзявацца, што ў хуткім часе ва ўсіх аб’ектах “Грамадскага харчавання” бармэны парадуюць наведвальнікаў смачнымі напіткамі, якія будуць спрыяць цудоўнаму адпачынку і настрою.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть