Завочны клуб спажыўцоў

Смаката ад кааператараў

99-4Новы год у кожнага з нас асацыіруецца не толькі з ёлкай, рознымі ўпрыгожанняі і Дзедам Марозам. Гэта яшчэ і свята пачастанукаў і самых незвычайных ласункаў. Аб тым, каб святы былі не толькі вясёлымі, але і “смачнымі” паклапаціліся работнікі філіяла “Грамадскае харчаванне”райспажыўтаварыства. Яны арганізавалі ў “Кулінарыі” навагоднюю выставу, дзе можно было не толькі ўбачыць сапраўдныя шэдэўры, але і ацаніць іх смак.

Кандытар Людміла ГРЫЦКЕВІЧ, якая нядаўна стала пераможцай абласнога конкурса прафесійнага майстэрства, парадавала тортам “Вясёлы Новы год”. Па яе словах, гэты эксклюзіўны ласунак — бісквітны з бялковым крэмам — можна заказаць напярэдадні святочных дзён. Даспадобы дзецям і дарослым будуць пірожныя “Навінка”, якія ўпрыгожаны зайчыкамі і снегавікамі. Апошнім часам усё большую папулярнасць набываюць мафіны і капкейкі — мініяцюрныя кексы. Яны не толькі смачныя, але і па цане прывабныя — ад 2500 рублёў. Навінкй лунінецкіх кандытараў — торты “Капучына” і “Венера”. Падчас дэгустацыі их маглй паспрабаваць лунічане, што завіталі на выставу.

99-5

— Вельмі смачна, — падзялілася ўражаннямі Наталля Макоўская. — Абавязкова закажу да святочнага стала.

Загадчыца вытворчасці Марына Кіндрук расказала яшчэ аб некаторых навагодніх сюрпрызах ад кандытараў, якія можна заказаць у рэстаране “Прыпяць” і “Кулінарыі”. Гэта — дэсерты “Шакаладны фантан” і “Парфэ з лімонам”. Аблегчаць клопаты гаспадынь “ножкі курыныя фаршыраваныя”: паўфабрыкаты можна набыць па цане 65 тысяч рублёў за килаграм.

Упрыгожаннем выставы стаў шчупак фаршыраваны ад повара СШ №3 Ірыны Ліхашчак, кампазіцыі “Навагодні настрой” і “З калядамі” — ад повара СШ №4 Таццяны Гнедзька, а таксама каўбаскі курыныя з салкам ад Васіля Вароніча з кафэ “Беларускае бістро”.

Калі вы яшчэ не ведаеце, што прыгатаваць на свята, зазірніце ў “Кулінарыю”. Кааператары таксама запрашаюць правесці святы ў кафэ і рэстаранах райспажыўтаварыства, дзе парадаюць не толькі кухняй, але і навагодняй праграмай.

99-6

99-7



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть