ГалоўнаеПроисшествия

Двайное забойства ў Лунінцы

наручникиГэтая страшная трагедыя ўзрушыла наш невялікі спакойны горад.

Як стала вядома, каля 7 гадзін раніцыі 24 студзеня ў адной з кватэр дома ў цэнтрыі Лунінца пачуліся стрэлы. Суседзі выклікалі міліцыю. Аператыўна прыбыўшыя праваахоўнікі знайшлі ў кватэры трупы жанчыін 56-ці і 37-мі год. Тут жа знаходзілася 14-гадовая дзяўчыінка, пляменніца гаспадыні. Напярэдадні яна прыійшла ў госці да цёткі разам з бабуляй, якая пазней стала адной з ахвяр злачынцы.

Пляменніца аказалася сведкай таго, як 42-гадовы нецвярозы муж гаспадыні з паляўнічага ружжа пачаў стральбу па жанчынах, што знаходзіліся ў кватэры. Пасля забойства жонкі і цешчы ён з ружжом выбег з кватэры. Зброю выкінуў па дарозе да дома аднаго са знаёмых. Там яго і затрымалі супрацоўнікі органаў унутраных спраў.

З афіцыйных крыніц стала вядома, што падазраваемы 11 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку і за сямейныя скандалы.

У сям’і, дзе адбылася трагедыя, — двое дзяцей: 18-гадовая дачка, якая жыве асобна, і 12-гадовы сын (на момант трагедыі ён выгульваў у двары сабаку).

Па факту здарэння раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.139 (забойства двух асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На месцы трагедыі працуюць следчыя. Знойдзена двухствольнае паляўнічае ружжо, з якога страляў падазраваемы ў злачынстве. Устанаўліваюцца абставіны і матывы забойства.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть