ГалоўнаеСоциум

Канструктыўны дыялог

206652-15Больш за сем гадзін доўжылася размова Аляксандра Лукашэнкі з беларускімі і замежнымі журналістамі. Сустрэча прайшла ў новым фармаце — не звычайнай прэс-канферэнцыі, а адкрытага дыялогу, падчас якога прадстаўнікі СМІ як задавалі пытанні, так і выказвалі свае думкі. Усяго журналісты задалі некалькі дзясяткаў пытанняў, якія тычыліся самых розных тэм. Прэзідэнт адказваў шчыра, адкрыта і падрабязна.

Асаблівы год

Адкрываючы сустрэчу, Прэзідэнт адзначыў, што мінулы год быў багаты на падзеі і на перамогі беларускіх спартсменаў, сярод якіх паспяховае выступление на Алімпіядзе ў Сочы. У ліку важных дасягненняў — выдатнае правядзенне ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі.

Упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі аграрыі змаглі атрымаць рэкордна высокі ўраджай.

Прэзідэнт падкрэсліў, што 2014 год быў у Беларусі не толькі Годам гасціннасці, але і годам памяці, патрыятызму, 70-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «На вялікі жаль, 2014 год быў адзначаны і эскалацыяй міжнароднай напружанасці не толькі ў суседняй, роднай нам Украіне, але і ў многіх кропках нашай планеты, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Тыім не менш, трагедыя брацкага народа прымусіла нас яшчэ раз задумацца аб тым, наколькі важна, каб у краіне былі мір, спакой і парадак».

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што з 1 студзеня пачаў работу важнейшы інтэграцыйны праект — Еўразійскі эканамічны саюз, да якога Беларусь разам са сваімі партнёрамі ішла на працягу некалькіх гадоў.

Ён запэўніў, што Беларусь будзе ўсяляк садзейнічаць паглыбленню інтэграцыі, стварэнню раўнапраўнага саюза без выіключэнняў і абмежаванняў.

У цэнтры ўвагі – чалавек

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што да канца свайго прэзідэнцтва не адмовіцца ад сацыяльна арыентаванай мадэлі ў развіцці дзяржавы. Пры гэтым ён канстатаваў, што імкненне чалавецтва, асобных грамадстваў і людзей да перамен жыве ў крыві, і гэта натуральна.

Адначасова Аляксандр Лукашэнка нагадаў журналістам аб стане спраў у эканоміцы Беларусі. Паводле яго слоў, пасля распаду СССР аднаўленне праходзіла не без праблем, існуюць яны і цяпер.

Адпусціць беларускі рубель у свабоднае плавание давялося з-за валютнага ажыятажу з боку насельніцтва, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Вяртаючыся да тэмы сацыяльна арыентаванай мадэлі развіцця беларускай дзяржавы, Прэзідэнт сказаў, што яе не трэба ламаць. «Ведаючы прычыны цяжкага становішча, вытрымаўшы гэта, чаго б нам ні каштавала, трэба проста праводзіць свой курс, ісці сваёй дарогай», — сказаў Прэзідэнт, звярнуўшы ўвагу, што беларускую мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця капіруюць многія краіны.

У цэлыім кіраўнік дзяржавы адмаўляе наяўнасць у Беларусі кадравага голаду. «Іерархія выбудавана такім чынам, што ключавымі ў краіне з’яўляюцца, акрамя прэзідэнцкай, пасады прэм’ер-міністра, міністраў і губернатараў. І людзі ідуць па службовай лесвіцы знізу ўверх», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, новыя назначэнні не з’яўляюцца паказчыкам голаду на кадры, таму што здольны справіцца з работай на ключавых пасадах адзінкі. Прэзідэнт асабліва адзначыў, што нельга прымаць такія кадравыя рашэнні, ад якіх потым будуць цярпець і мільёны людзей, і краіна, і яе суседзі.

Ён прызнаў, што хацеў бы бачыць больш жанчын на высокіх пасадах. «Але вельмі перажываю, баюся за іх, калі яны становяцца кіраўнікамі. Там і сям’я, і дом, і настрой мужа, і настрой дзяцей, не мне вам расказваць. А тут яшчэ яна — першая асоба, такі хамут і ззаду трохкорпусны плуг, які трэба цягнуць. Гэта мяне часам стрымлівае. Але жанчынам, няхай мужыкі не крыўдуюць, я давяраю больш», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Цэны – пад кантролем

Аляксандр Лукашэнка даручыў вывучыць стан цэн на прадукты харчавання ў Беларусі ў параўнанні з расійскімі. «Калі цэны ў нас будуць ніжэйшыя, тавар вывезуць, калі будуць вышэйшыя — нашыі людзі паедуць да вас па тавар», — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да расійскага журналіста, які задаваў пытанне. «Папулізму ў сферы зарплаты не будзе. Цэны ў дзяржаве мы ўзялі пад кантроль, робім гэта разумна», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, у мінулым годзе ўпершыню за апошнія гады ўдалося дабіцца таго, што рост прадукцыйнасці працы быў вышэйшы, чым рост заработай платы.

У той жа час кіраўнік дзяржавы заявіў, што ўладыі маюць намер жорстка спыняць выплату заработнай платы ў канвертах. Прэзідэнт запэўніў, што ў выпадку падрыхтоўкі адпаведнага нарматыўнага дакумента ён не будзе «скрыты ад людзей, без публічнасці гэта пытанне не вырашым».

У ходзе дыялога з журналістамі Прэзідэнт падкрэсліў, што будзе жорстка рэагаваць на «беспарадак у будаўніцтве». Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў 1990-ыя пасля заняпаду ў гэтай сферы было зроблена многае, каб яе аднавіць. У тым ліку была наладжана вытворчасць неабходнай тэхнікі. Цяпер галіна забяспечана ўсім.

 У адукацыі трэба навесці парадак

Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму беларусізацыі адукацыі. «Не навязвайце настаўнікам, на якой мове ім гаварыць і выкладаць. Цяпер беларускай мовы ў школе хапае», — адзначыў ён. Тэма гэтая, сказаў Прэзідэнт, будзе закрыта як мінімум да заканчэння прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. У краіне застануцца дзве дзяржаўныя родныя мовы — беларуская і руская».
Разам з тым, Прэзідэнт падкрэсліў, што падтрымлівае беларускую мову. «Яна робіць адметнымі нас ад расіян. Наяўнасць сваёй мовы — гэта прыкмета нацыі. Мы ні ў якім разе не павінны загубіць беларускую мову», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы лічыць, што трагічныя падзеі ва Украіне пачаліся з бязмозглай нацыянальнай палітыкі і, перш за ўсё, з пытання аб мове.

Чужых зямель нам не трэба…

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў свой час гаварыў аб ядзернай зброі, якая была выведзена з тэрыторыі Беларусі, і аб тым, што быў вымушаны выконваць прынятае не ім рашэнне. «Я прама і шчыра сказаў, за што мяне крытыкавалі: калі б гэта была мая воля, асабліва цяпер, я ніколі б гэтага не зрабіў. Вы бачыце, што адбываецца ў свеце: у каго сіла — той і мае рацыю», — рэзюміраваў Прэзідэнт. У гэтай сувязі ён адзначыў: «Мы працуем над тым, каб у Беларусі была свая зброя». Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што беларускія спецыялісты вывучаюць усе ваенныя канфлікты, якія адбываюцца ў свеце, і на аснове гэтага праходзіць рэфармаванне арміі.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў: «Беларусі чужых зямель не трэба. Нам пажадана сваю нікому не аддаць, утрымаць яе. Мы пабудавалі дзяржаву на гэтай зямлі, і трэба, каб гэта зямля засталася нашым дзецям і ўнукам».

У ходзе размовы была закранута тэма канфлікту ва Украіне. Беларусь не імкнецца рабіць піяр на садзейнічанні ў вырашэнні ўкраінскага канфлікту. Кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Гавораць, што Беларусь стала нейкім міратворцам. Я пастаянна на гэта адказваю: мы не міратворцы і не напрошваліся на гэту функцыю, нікога не збіраемся мірыць, калі нас аб гэтым не просяць».

Што датычыць заходніх суседзяў, то Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння Захад з’яўляецца высокатэхналагічным. «З Еўрасаюзам, Амерыкай імкнуцца супрацоўнічаць усе. У тым ліку вельмі хоча гэтага супрацоўніцтва Расійская Федэрацыя. Ці можна нас папракаць за тое, што мы таксама хочам спакойнага жыцця?» — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт высока ацаніў беларуска-кітайскія адносіны. У якасці аднаго з пазітыўных прыкладаў ён назваў кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень». Ён падзякаваў кітайскаму боку за дапамогу і падтрымку ў складаны для Беларусі перыяд.

«У нас няма палітзняволеных»

Прэзідэнт расказаў аб сваім стаўленні да пытання так званых палітзняволеных. «Я мог бы адмахнуцца ад вашага пытання, спаслаўшыся на тое, што ўжо не адзін раз на яго адказваў. Але я гэтага не зраблю. Як чалавек шчыры, адкажу: у нас няма палітзняволеных, таму што ў нас няма палітычнага артыкула ў Крымінальным кодэксе, і гэта сапраўды так», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Адначасова Аляксандр Лукашэнка даў зразумець, што ў краіне не дапусцяць паўтарэння падзей 19 снежня 2010 года, калі пасля завяршэння галасавання на прэзідэнцкіх выбарах прадстаўнікі апазіцыі зрабілі спробу штурму Дома ўрада. Паколькі журналіст задаў канкрэтнае пытанне адносна Мікалая Статкевіча, то ў сувязі з гэтым Прэзідэнт сказаў: «Ён для мяне не палітык. У мяне ёсць відэакадры, дзе ён павёў людзей на штурм. Гэта ж злачынства, і ў любой дзяржаве караецца яшчэ больш строга. Суд прыняў рашэнне на аснове закона. Закон ёсць закон, і яго трэба выконваць».

206652-09

Падтрымаць у сацыяльным плане

Увырашэнні пытання занятасці ў Беларусі ніякага лішняга льгатавання не будзе, заявіў Прэзідэнт Беларусі. Ён адзначыў, што работа над профільным дакументам цяпер праводзіцца і на вышэйшым узроўні да яго вярталіся ўжо двойчы, аднак канчатковы варыянт пакуль не разгледжаны. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка першапачаткова настойваў на тым, каб усе нюансы былі ўлічаны.
Прэзідэнт звярнуўся да Міністра працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай з просьбай пракаменціраваць ход падрыхтоўкі праекта дэкрэта і абазначыць яго асноўныя нюансы. Марыяна Шчоткіна адзначыла, што дакумент ужо на выхадзе. Паводле яе слоў, першапачаткова неабходнасць яго распрацоўкі была выклікана некалькімі фактарамі. Так, у краіне пасля падвядзення балансу працоўных рэсурсаў высветлілася, што каля 50 тысяч чалавек не бачаць неабходнасці працаваць або проста гэтага не хочуць. Акрамя таго, амаль 200 тысяч грамадзян жадаюць працаваць, але, прынамсі, ужо больш за паўгода на работу не ўладкоўваюцца.

Падчас работы над праектам, паводле слоў Міністра, зноў жа вывучаліся форумы ў інтэрнэце і прымаліся да ведама заўвагі, якія там выказваліся.

Марыяна Шчоткіна запэўніла, што дакумент будзе прадстаўлены на разгляд Прэзідэнта ва ўстаноўленыя тэрміны.

У той жа час Прэзідэнтам было заяўлена, што пытанне павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі знята з парадку дня. Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Беларусі на аднаго пенсіянера прыпадае 1,5 працу-ючага, а павінна быць мінімум 2-3. «Дык трэба ці не трэба? Трэба. А людзі не хочуць. Ну чаго ж я пайду супраць? Гэта важнае пытанне. Я зняў яго з парадку дня», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Зкарупцыяй можна змагацца паспяхова

Іміжнародныя эксперты прызнаюць сур’ёзнасць барацьбы з карупцыяй у Беларусі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нельга сказаць, што ў краіне карупцыю «не спрабавалі выпаліць калёным жалезам». «Нават міжнародныя эксперты, якія да нас ставяцца не вельмі, гэта прызнаюць», — сказаў Прэзідэнт. Ён жа дадаў, што, магчыма, маюць рацыю тыя людзі, якія кажуць, што карупцыю нельга перамагчы, але можна звесці да мінімуму.

Паводле яго слоў, не варта верыць тым, хто сцвярджае, што Прэзідэнт нібыта рэжысіруе барацьбу з карупцыяй. «Калі я рэжысёр, то вы абавязкова павінны знайсці факты маёй карупцыі. Калі я карумпіраваны чалавек, то я буду маўчаць, ніколі пра карупцыю не гаварыць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт лічыць, што Генпракурор краіны павінен хоць бы раз у квартал інфармаваць СМІ аб фактах карупцыі.

«Бяспека беларускай дзяржавы – кроўны абавязак»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час адкрытага дыялогу з журналістамі заявіў, што не мае права самастойна адмовіцца ад прэзідэнцтва, калі па-іншаму не вырашыць народ. Ён таксама адзначыў, што яму было б непрыемна прайграць прэзідэнцкую кампанію, але не баіцца гэтага.

«Знімаць сваю кандыдатуру на выбарах або не ісці на выбары я не маю права, калі ў мяне няма на гэта падстаў… Калі я буду жывы і здаровы ў 2015 годзе, вы, магчыма, мяне ўбачыце ў спісах кандыдатаў у прэзідэнты», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

 

Абмеркаванні

Аляксандр КАРЛЮК, пракурор:

— Адкрыты дыялог і сапраўды атрымаўся адкрытым. Не замоўчваліся самыя балючыя тэмы, у тым ліку і тэма карупцыі. Падтрымліваю меркаванне, што з праявай гэтай змагацца вельмі складана, але звесці яе да мінімуму можна. Менавіта ў гэтым накірунку мы працуем на месцах. Прэзідэнт краіны паставіў задачу перад Генеральным пракурорам адзін раз у квартал паведамляць у СМІ аб фактах карупцыі. Думаю, што мы таксама актывізуем гэтую работу, нягледзячы на тое, што ніколі не ўтойвалі ад людзей падобныя выпадкі. Тым больш, што з раённай газетай у нас наладжана плённае супрацоўніцтва.

Фёдар БІРЫЛА, начальнік УП “Лунінецкая ПМК-19”:

— У ходзе сустрэчы, адказваючы на пытанні журналістаў, Аляксандр Рыгоравіч падрабязна спыніўся на сітуацыі ў будаўнічай сферы. Наша арганізацыя апошнім часам таксама церпіць ад зніжэння аб’ёмаў работ. Гэтую праблему стараемся вырашаць. Сёння працуем не толькі на Лунінеччыне, але і ў суседнім Пінскім раёне, дзе ўдзельнічаем ва ўзвядзенні свінагадоўчага комплекса на 24 000 галоў. Стараемся годна пераадольваць і іншыя цяжкасці. У свой час нас таксама балюча закрануў адток кваліфікаваных кадраў, якія пацягнуліся на заробкі ў Расію. Сёння аматары “доўгага рубля” ўжо вяртаюцца назад і спрабуюць уладкавацца на працу, але мы іх не бяром. І прыемна, што кіраўнік дзяржавы ў гэтым нас падтрымлівае. У той жа час ніколі не будзем паблажліва глядзець на парушальнікаў дысцыпліны. Створана спецыяльная мабільная група, якая пастаянна сочыць за тым, каб своечасова іх выяўляць. Парадак павінен быць ва ўсім.

Наталля ЛАЗЬКО, настауніца СШ №1 г. Лунінца:

— Люблю мову Пушкіна, Талстога, Блока, але не менш трапяткое пачуццё захоўваю да роднай беларускай мовы. І вельмі ўдзячна за тое, што людзі ў нашай краіне вольныя выбіраць, на якой мове размаўляць, весці справаводства, настаўнікі — на якой мове выкладаць той ці іншы прадмет, а дзеці — на якой мове яго вывучаць. Разам з тым, падзяляю заклапочанасць кіраўніка дзяржавы лёсам беларускай мовы і ўсёй душой падтрымліваю яго словы пра тое, што менавіта мова робіць нас адметнымі ад іншых народаў, што мова — гэта прыкмета нацыі. Нават дзецям на ўроку працытавала словы Аляксандра Рыгоравіча: “Мы ні ў якім разе не павінны загубіць беларускую мову. Мы павінны ведаць яе, як і рускую. Яна будзе найвялікшым здабыткам кожнага беларуса. Я не хачу, каб ён быў страчаны. Гэта даражэй за любыя крэдыты і мільярды”.

Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік управления па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:

Уважліва слухала радыётрансляцыю адкрытага дыялога Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з журналістамі. Дакладныя адказы на самыя вострыя пытанні нікога не маглі пакінуць абыякавым. Асаблівую ўвагу звярнула на тое, як акрэсліў кіраўнік дзяржавы праблему занятасці, справядліва адзначыўшы, што ніякага лішняга льгатавання не будзе, а падтрымку атрымаюць тыя, каму яна і насамрэч патрэбна. Тых жа, хто павінен працаваць, прымусяць гэта рабіць. Аляксандр Рыгоравіч паведаміў таксама, што на выхадзе адпаведны дакумент, а Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, якая прысутнічала на сустрэчы, дадала, што ў ім улічаны ўсе нюансы. Яна паведаміла, што сёння ў краіне прыкладна шмат тых, хто не хоча працаваць. Яшчэ больш тых, хто быццам і не супраць, але на працягу паўгода не прымаюць захадаў з тым, каб працаўладкавацца. Дык чаму ўсе астатнія павінны фінансаваць дзяржаўныя расходы і даброты, якімі паспяхова карыстаюцца ўсе без выключэння?

Ведаю, што вельмі востра абмяркоўвалася, якія катэгорыі грамадзян будуць вызвалены ад так званага аднаразовага збору. Лічу правільным, што праектам дэкрэта прапаноўваецца абавязаць працаздольных грамадзян, якія на працягу больш як паўгода не выплачвалі падаткі і, адпаведна, не прымалі ўдзелу ў фінансаванні дзяржрасходаў, плаціць аднаразовы збор у памеры 20 базавых велічынь. Закране гэта і дамашніх гаспадынь, якія, маючы забяспечаных мужоў, проста не жадаюць працаваць.

Думаю, што ўсе, хто сачыў за ходам прэс-канферэнцыі, не пакінулі без увагі і запэўніванне Прэзідэнта пра тое, што ў краіне не плануецца павялічваць пенсійны ўзрост, нягледзячы на тое, што рэчаіснасць дыктуе гэта зрабіць: на аднаго пенсіянера ў Беларусі прыпадае 1,5 працуючага, а павінна быць не менш як 2-3. І тое, што кіраўнік дзяржавы не ідзе на гэтую меру, яшчэ адзін доказ таго, што ён заўсёды прыслухоўваецца да меркавання простых людзей.

Падрыхтавала Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ
Фота БЕЛТА

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть