ПадзеяСоциум

17 кастрычніка – дзень нараджэння раёнкі

Пятрусь БОГДАН (г. Лунінец)

х х х

Іду з рыбалкі. Поўдзень.
Сядзіць сусед Фядот,
У зубах трымае люльку,
Дыміць, як параход.

Чытае, бачу, прэсу,
З цікавасцю, відаць,
На ўсё ён нуль увагі…
Рашыў патурбаваць:

– Пра што, сусед,
там пішуць,
Сталіца як жыве?
– Ай, што твая сталіца:
Раёнка ў мяне!

Тут, братка, пра нас пішуць:
Як збажына расце,
Як дояцца кароўкі,
Як грэчачка цвіце.

Ці выйшла замуж Ганна,
Як дом зрабіў Пятрусь,
Хто  скоса пазірае
На нашу Беларусь.

Калі ў клубе будзе
Святочны карагод,
І хто памёр заўчасна,
А хто пражыў  сто год.

Хто што прадаці хоча,
Хто хоча што купіць.
Тут трэба пакумекаць,
Каб з выгадай пражыць!

Газета – баец моцны,
Яе баіцца зло!
Каго як скрытыкуе –
Рагоча ўсё сяло!

Адна наша раёнка
Заменіць прэсу ўсю.
І ўсе так пішуць лоўка,
Даюць, браток, агню!

З увагай я паслухаў,
Што расказаў Фядот –
Аформлю на раёнку
Падпіску на ўвесь год!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть