Падзея

“…І ДА НАС ДАЙШЛА ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ”

Менавіта з такімі словамі пакідалі вяскоўцы харчовы магазін у Велуце, які адкрылі пасля рэканструкцыі. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі бралі старшыні: райвыканкама – Васіль Агіевіч і праўлення райспажыўтаварыства – Максім Сумар.

Светлае памяшканне ўнутры, сучаснае абсталяванне, багаты асартымент прадукцыі, прыгожая выкладка тавараў і ветлівае абслугоўванне пакупнікоў – усё садзейнічае хутчэйшаму знікненню мяжы, што звычайна адчуваецца паміж горадам і вёскай.

Абноўлены магазін “загудзеў”, быццам вулей, літаральна за хвіліны. Юныя і дарослыя жыхары з ахвотай напаўнялі кошыкі патрэбнымі таварамі. Першаму пакупніку – 6-класніку мясцовай школы Валерыю Хлуду – уручылі салодкі падарунак.

Такія ж прыемныя ўражанні пакінуў і прамысловы магазін, размешчаны побач. Пасля рамонту працуе прыкладна месяц, і добры тавараабарот сведчыць аб папулярнасці тут складана-бытавой тэхнікі, будаўнічых матэрыялаў і іншых запатрабаваных рэчаў.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть