ОфициальноПадзея

Адбылося сакавіцкае пасяджэнне райвыканкама

12 комментариев

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое правёў старшыня Васіль Агіевіч, быў разгледжаны стан работы па выкананню Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”.

Справаздачу трымаў начальнік РАУС Уладзімір Рыбак. Ён адзначыў, што з пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 77 злачынстваў, па лініі крымінальнага вышуку – 42. Гэта прыкладна на 35 працэнтаў менш, чым за такі ж час летась. Разам з тым, зарэгістраваны рост злачынстваў, учыненых у групе, а таксама тых, што адбыліся ў сферы сямейна-бытавых адносін.
Гэтая і іншая акалічнасці пераконваюць, што заспакойвацца рана. Такая выснова прагучала і з вуснаў пракурора вобласці Івана Наскевіча і намесніка начальніка УВД вобласці Валерыя Угляніцы. Яны звярнулі ўвагу на праблему наркаманіі сярод непаўналетніх, а таксама на пасіўнасць супрацоўнікаў РАУС у справе выяўлення нядобранадзейных сем’яў. Менш стала і прэвентыўных спраў, у той час як рэцыдыўная злачыннасць не дрэмле.
У ходзе абмеркавання ў чарговы раз была звернута ўвага на неабходнасць стварэння пункта аховы грамадскага парадку ў Лунінцы. Практыка іншых гарадоў даказвае несумненную карыснасць такога пачынання. Пакуль адкрытым застаецца праблема фінансавання ўтрымання медвыцвярэзніка, а таксама набыцця відэакамер для ўстаноўкі іх у найбольш ажыўленых месцах горада.
Былі заслуханы старшыні Рэдзігераўскага, Гарадоцкага, Лунінскага і некаторых іншых сельвыканкамаў, у чый адрас прагучалі папрокі ў адсутнасці ўзаемадзеяння з аддзелам унутраных спраў.
ФІЗКУЛЬТУРУ – У ВЁСКІ!
Развіццё фізкультурна-аздараўленчай работы ў сельскай мясцовасці і рэалізацыя “Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 г.г. ” стала другім пытаннем парадку дня пасяджэння райвыканкама.
Даклад начальніка аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызму Пятра Хвастова быў багаты на лічбы. Аднак старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч перапыніў яго заўвагай, што многія захады аддзела так і застаюцца добрымі намерамі. У вёсках жа работа нярэдка зводзіцца да таго, каб падкасіць запушчаныя стадыёны. “А вы не падкошваць іх павінны, а вытоптваць у ходзе спаборніцтваў”, — зазначыў Васіль Міхайлавіч.
Пераканаўчымі былі і довады начальніка абласнога ўпраўлення па фізічнай культуры, спорце і турызму Эрнеста Нікалайчука, які сказаў, што сёння выкананне вышэй названай Дзяржаўнай праграмы вызначаецца лічбамі. Працэнт ахопленага фізічнай культурай і спортам дарослага насельніцтва ў раёне складае 18,7, у той час як у вобласці гэты паказчык – 18,9. Павялічыць яго можна ў тым ліку і за кошт актывізацыі правядзення шматлікіх спаборніцтваў. Нізкай застаецца і эфектыўнасць выкарыстання выдатных спартыўных аб’ектаў – Лядовай арэны “Алімп” і плавальнага басейна “Дэльфін”. Выкарыстоўваюцца яны толькі пакуль адпаведна на 13,8 і 14,5 працэнта, у той час як у вобласці гэты паказчык складае 38 працэнтаў.
На новы віток узняць узняць развіццё фізкультурна-аздараўленчай работы прымусіць прынятае рашэнне, дзе асобным радком пазначана кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў увесці ў штат адзінку работніка, які б адказваў за гэтую важную справу.
ІНВАЛІДНАСЦЬ – НЕ ПРЫГАВОР
Праблемы медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі аказаліся пад увагай членаў раённага выканаўчага камітэта.
Намеснік галоўнага ўрача Ігар Невар расказаў пра некаторыя аспекты гэта работы , а таксама аб праблемах рэабілітацыі хворых і інвалідаў, прафілактыцы інваліднасці і стварэння безбар’ернага асяродку для жыццядзейнасці асоб з фізічнымі абмежаваннямі.
У пэўнай ступені вызначае гэтую работу паказчык першаснага выхаду на інваліднасць ў працаздольным узросце. У нашым раёне ён знаходзіцца на адзнацы 37,6 працэнта, што ніжэй за сярэднеабласны паказчык.
На ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва сёння стаяць 20252 атрымальнікі пенсій і дапамог. З іх інвалідаў І групы – 472, ІІ групы – 1300, ІІІ гурпы – 872 чалавекі.
Адзначыў Ігар Леанідавіч і той факт, што ў раёне робіцца ўсё магчымае для таго, каб людзі як мага даўжэй заставаліся працаздольнымі і поўнымі сіл. Для тых, хто мае патрэбу ў медыцынскай рэабілітацыі, створаны належныя ўмовы як на базе раённай паліклінікі, так і на базе ўчастковай бальніцы ў Кажан-Гарадку.
Метады медыцынскай рэабілітацыі пастаянна ўдасканальваюцца за кошт укаранення сучасных тэхналогій і найноўшага абсталявання, а таксама ў ходзе правядзення медыцынскіх саветаў і ўрачэбных канферэнцый.
Вялікая ўвага ўдзяляецца працоўнай рэабілітацыі інвалідаў. Многія з іх кансультуюцца ў службе занятасці і пры дапамозе гэтай структуры працаўладкоўваюцца.
І.А. Невар прывёў лічбы і факты, якія пераконвалі, што ў раёне створаны неабходныя ўмовы для мэтанакіраванай работы па правядзенню паўнацэннай рэабілітацыі хворых і інвалідаў і стварэнню для іх нармальных умоў жыццядзейнасці.

Показать больше

Похожие статьи

12 комментариев Комментариев

  1. хотел бы посмотреть это уникальное видео, но что-то не нашел на ю-тубе.

  2. Хвостов-завхоз, его зам.-лесхоз.А остальные все КОЛХОЗ!!! Интересно чьи это кадры.

  3. Да все уже видели на Ю-Тубе, лидирует по просмотру.Во отжег.Прославил наш город и нашу элиту спортивную.

  4. Я, кажется, знаю, чем занимается Хвостов! Он участвует иногда в открытии соревнований! Наблюдал его, когда детский хоккей открывал! Так минчане и солигорцы только и делали, что на видео снимали его. Когда гимн заиграл, все на флаг повернулись, а этот Хвостов, наоборот — задом к государственной символике! Наверное, подумал, что ему честь отдают! А вы что не видели этого на Ю-Тубе? обязательно посмотрите!!!

  5. Я про школы и говорю, где же еще может быть физкультура. А в спорте уже катострофа,его просто нет,есть цифры и показуха.

  6. И гле-то в вёсках работа физкультурная? Разве что в школах. А стадионы там не просто пустуют, их скоро на пастбища все отдату.

  7. Максу. Молодец, в яблочко.Не только ты не знаешь, каким видом спорта занимается г-н Хвостов, но и многие другие. Да и по массовости, конечно, есть большие проблемы. Хвостов отсиживается в спортотделе также, как отсиживался завхозом при нынешней депутатке, а прежней начальнице районо. Там все закончилось катастрофой с пищеблоками (причем не только в лицее) Чем закончится здесь?

  8. ФИЗКУЛЬТУРУ-В ГОРОД!Ведь последних пару лет городские школы еле попадают в первую десятку в районной спартакиаде. Ведущих учителей из вески поставить руководителями во все спортивные объекты в городе. А нынешних на село , пусть поучаться работать.

  9. В Лахве амбулаторию сожгли, человек погиб.В лицее детей отравили, 4 школу подпалили, физкультурно-оздоровительной работы и спорта не стало.А кто интересно в Лунинецком районе отвечает за здравоохранение,образование и спорт?

  10. ФІЗКУЛЬТУРУ – У ВЁСКІ-так она только там и есть,поэтому раенные школы и побеждают практически во всех видах районной спартакиады.
    У вёсках жа работа нярэдка зводзіцца да таго, каб падкасіць запушчаныя стадыёны.-Да там больше идет работа,чем на городском стадионе,который является практически мертвой зоной,посмотрите на него сейчас-и это с ноября по апрель месяц.А летом только гранитовцы на нем. На новы віток узняць развіццё фізкультурна-аздараўленчай работы.-А он и так на новом витке-нет ни того , ни другого.
    Каждый человек должен быть на своем месте,любить и знать свою работу-тогда будет вам и спорт,и физкультура.У нас в Лунинце с этим проблемы.

  11. Интересно узнать, каким же видом спорта занимается сам г-н Хвостов? Что-то не удавалось его лицезреть ни на одном спортивном объекте в числе занимающихся. Может и себя он включил в число тех, кто входит в число «ахопленых физичнай культурай и спортам дарослага насельництва». Если по ВИЧ заболеваемости специалисты называют официальную цифру, при этом говорят, что в реальности нужно умножить ее, как минимум, на 10, то с физкультурой, официальную цифру честнее будет поделить на 10. Убедиться в этом просто, придите на любой спортивный объект в вечернее время и посчитайте число тех, кто регулярно занимается физкультурой и спортом. Если не считать ФК «Гранит» и мини-футбольные, где процент жителей района также очень низок, ну еще пожарку и ДЮСШ, где любители тягают штангу, то официальных клубов для взрослых вообще нет, или сущетсвуют на тех же бумажках для отчетности. Может я не прав? Ну, а про сельскую местность, ту вообще вопрос открытый!!!

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть