ПадзеяСоциум

БЕЛАРУСКАЯ ЖАМЧУЖЫНА

Росквіт прадпрыемства залежыць не толькі ад сучаснага тэхнічнага абсталявання, але і калектыва. Лепшыя прадстаўнікі РУВП «Граніт»сталі героямі свята, прысвечанага 35-гадоваму юбілею.

У гэты вечар у Палацы культуры было па-асабліваму цёпла і ўтульна. Шчырымі поціскамі рук і прывітаннямі абменьваліся ў фае цяперашнія гранітаўцы з таварышамі, якія пайшлі на заслужаны адпачынак. Разам падоўгу разглядвалі стэнды фотавыставы, кожны з экспанатаў якой нагадваў пра гісторыю прадпрыемства і Мікашэвічаў, і успаміналі падзеі зусім нядаўняга мінулага. Не меншую цікавасць да летапісу ў здымках праяўляла моладзь… Практычна кожны наведвальнік знайшоў тут знаёмыя твары бабуль і дзядуляў, бацькоў, суседзяў.

Афіцыйная частка свята адкрылася «Гімнам гранітаздабытчыкаў» і прадстаўленнем працаўнікоў, удастоеных у гэтым годзе звання «Ветэран працы» першай ступені. Нагадаўшы пра працоўныя дасягненні калектыва, з юбілеем павіншаваў генеральны дырэктар Сцяпан Туровец. Яшчэ адным пацвярджаннем подзвігаў работнікаў прадпрыемства стаў чарговы дакументальны фільм. І калі кадры пра будаўніцтва, развіццё і цяперашняе становішча спраў на жамчужыне беларускай прамысловасці многім у зале былі знаёмыя, то частка, дзе прадстаўлены фотаздымкі сучасных Мікашэвіч з вышыні птушынага палёту, выклікалі захапленне. Асабліва, калі загучалі словы песні, напісанай выкладчыкам дзіцячай музычнай школы Таццянай Мельнікавай. Прывітальныя адрасы ад імя гарадской выканаўчай улады і Брэсцкага абкама Беларускага прафкама работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў агучылі Анатоль Давыдовіч і Мікалай Якубовіч. Адзначыўшы ўклад «Граніта» у фінансава-эканамічны росквіт Лунінеччыны, старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч уручыў падарункі прадстаўнікам: савета па справах моладзі прадпрыемства – за арганізацыю працы і Палаца культуры – за навагодняе афармленне, прызнанае лепшым сярод устаноў культуры раёна.

Пасля ўзнагароджання працаўнікоў «Граніта» Ганаровымі граматамі і падзячнымі лістамі, тры кіраўніка прадпрыемства: былыя – Валерый Папоў і Валерый Батура, дзеючы – Сцяпан Туравец, затушылі свечкі на святочным караваі. Віншавальны марафон працягнуў канцэрт самадзейных артыстаў. Рысу пад урачыстасцю падвёў феерверк.

Наталля ЛЯЛЮК.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть