ПадзеяСоциум

“Белыя плямы” раскрываюць вучні з Чучавіч

У 1943-ім фашысты знiшчылi 165 жыхароў i 291 двор вёскi. У Хатынскім мемарыяле Вялiкiя Чучавiчы ўвекавечаны на стэле адроджаных паселішчаў.

Мясцовыя школьнікі вырашылі высветліць імёны загінуўшых і абставіны гібелі землякоў.

У свой час у гэтым жа сельсавеце вялікую пошукавую работу вёў калектыў Лугскай БШ, што закрыта ў сярэдзіне 1990-ых. 20 лютага 1943 года фашысты знiшчылi 137 жыхароў i 106 двароў вёскi Лугi, што таксама ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе “’Хатынь”. Дзякуючы былым вучням і настаўнікам, цяпер вядомы імёны ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

У памяць агульнай сумнай даты тыя жыхары Лугоў, хто выратаваўся ў час трагедыі, і нашчадкі загінуўшых прыехалі ў Вялікія Чучавічы. Разам адзначылі 70-годдзе трагедый паніхідай у Свята-Пакроўскім храме, Урокам Памяці ў школе на цэнтральнай сядзібе, тэматычным канцэртам народнага аркестра народных інструментаў Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть