АгропромПадзеяСоциум

Фініш з падарункамі

жнивоГарачыня мінулага тыдня не перашкодзіла работнікам СВК “Лунінскі” першымі ў раёне сабраць вырашчаны ўраджай.

Па добрай традыцыі з працоўнай перамогай іх павіншавалі старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Людміла Казадаева, першы сакратар райкама БРСМ Юлія Шчур і загадчык сектара па справах моладзі Сяргей Молчан.

За добрую старанную працу адзначаны старшы камбайнер Міхаіл Савіловіч і памочнік Аляксандр Краўчук, маладыя трактарысты Дзмітрый Сацкевіч і Іван Абравец. Словы падзякі і віншаванняў выказаў таксама галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Малашчыцкі, для якога гэтая ўборка – першае выпрабаванне на адказнай пасадзе.

На наступны дзень СВК “Лунінскі” з прыемнай місіяй наведаў старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднанага прафсаюза Мікалай Басалай. Падарункі атрымалі сямейны экіпаж у складзе Паўла і Віктара Абраўца, вадзіцель Іван Мацкевіч, начальнік участка Сяргей Корчык.

Нотку святочнасці дадалі самадзейныя артысты Лунінскага СДК.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть