Новости районаПадзеяСпорт

«KIDS ATHLETICS»

Спаборніцтвы пад такой назвай па праграме Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі прайшлі ў СДЮШАР. У іх удзельнічалі 26 каманд з адукацыйных школ раёна.

Хлопчыкі і дзяўчынкі 2008-2009 гадоў нараджэння спаборнічалі ў захапляльных камандных эстафетах і конкурсах. Усяго іх было 5: кіданне набіўнога мяча, “слалам”, скачкі з месца, “каардынацыйная лесвіца” і бег з бар’ерамі. Усе ўдзельнікі мерапрыемства вельмі стараліся, дэманстравалі свае лепшыя якасці, падтрымлівалі адзін аднаго. У выніку напружанай барацьбы перамагла каманда мікашэвіцкай СШ №2. Другое месца занялі прадстаўнікі лунінецкай СШ №3, трэцяе – СШ №4 г. Лунінца.

Лепшыя юныя спартсмены прадставяць Лунінеччыну на абласных спаборніцтвах.

 

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть