ОфициальноПадзеяСоциум

Міністр запрасіў да дыялогу

министр1У рамках адзінага дня інфармавання Лунінеччыну наведаў міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі.

Міністр правёў выязную сустрэчу з працоўным калектывам КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ”. У ходзе яе Алег Леанідавіч праінфармаваў аб асноўных напрамках дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама расказаў аб апошніх змяненнях у дзеючым заканадаўстве.

Сярод асноўных задач, ускладзеных на Міністэрства юстыцыі, – удзел у прававым забеспячэнні норматворчай дзейнасці Прэзідэнта і Урада Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне скаардынаванасці гэтай работы, правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы ведамасных нарматыўных прававых актаў, рашэнняў мясцовых органаў кіравання і самакіравання. Летась Міністэрствам юстыцыі выканана больш як 12 тысяч дакументаў.

Па ініцыятыве Міністэрства больш жорсткім стане пакаранне тых, хто мае шкодную звычку ў нецвярозым стане кіраваць транспартным сродкам. Пры ўчыненні п’яным вадзіцелем ДТЗ, якое пацягнула цяжкія наступствы, будзе канфіскоўвацца аўтамабіль, нават калі ён знаходзіцца ва ўласнасці пабочнай асобы. Змяненне ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь уступіць у сілу з 24 кастрычніка гэтага года.

А.Л. Сліжэўскі спыніўся на аспектах, якія датычаць новаўвядзенняў пры аплаце лістоў непрацаздольнасці, а таксама за выкананне рашэнняў судовых пастаноў, у прыватнасці тых, што датычаць уплаты даўгоў. Апошнім часам многія даўжнікі імкнуцца рознымі спосабамі ўхіліцца ад вяртання сродкаў. У сувязі з гэтым у судоў паявілася права прымяняць такія меры, як абмежаванне розных правоў: выезду за мяжу, палявання, кіравання маламернымі судамі і нават аўтатранспартнымі сродкамі.

Міністэрства ажыццяўляе кіраўніцтва натарыятам. Апошнім часам зроблена шмат для якаснага аказання паслуг, у тым ліку для змяншэння чэргаў. З 1 студзеня 2014-га натарыусы пяройдуць на самаакупнасць і самафінансаванне, а работнікі страцяць статус дзяржслужачага. Такія змяненні, па словах міністра, не павінны адмоўна паўплываць на прадастаўленне паслуг грамадзянам.

З пытаннем да Алега Леанідавіча звярнулася работніца камунальнай службы, якая паскардзілася, што пайшоў трэці год, як ёй быў выдзелены льготны крэдыт для будаўніцтва дома. Аднак дагэтуль яна атрымала толькі 30 працэнтаў ад вызначанай сумы. Сёлета – усяго 2 мільёны рублёў. Разам з тым, у “Беларусбанку” паведамілі, што да канца года ніякіх выплат больш не будзе. Міністр паабяцаў вывучыць сітуацыю, а што датычыць невыканання банкам абавязацельстваў, можна звярнуцца ў суд, каб спагнаць пеню. Старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч пракаменціраваў сітуацыю:

– На льготнае крэдытаванне “Беларусбанкам” для нашага раёна выдзелена сёлета 13 мільярдаў рублёў. Гэты рэсурс ужо вычарпаны. Ці будуць дадатковыя  сродкі, залежыць ад фінансава-эканамічнай сітуацыі ў краіне ў другім паўгоддзі.

Васіль Міхайлавіч пазнаёміў Алега Леанідавіча з горадам і расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна. Міністр наведаў натарыяльную кантору, ЗАГС і суд:

– У Лунінцы – упершыню. Чысты і ўтульны горад вельмі  спадабаўся, асабліва ўразілі  спартыўныя аб’екты. Гэта павінна станоўча адбіцца на ўмацаванні здароўя насельніцтва і на  стабілізацыі крымінагеннай  сітуацыі. Ёсць месцы, дзе можа бавіць час моладзь. Улічваючы,  што падчас сустрэчы ў ЖКГ было зададзена толькі адно пытанне, лічу, мясцовая ўлада падыходзіць з разуменнем да вырашэння праблем лунінчан. Па рабоце ўстаноў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства юстыцыі, заўваг не было. Усюды створаны годныя ўмовы для працы, а гэта – вельмі важна для якаснай і эфектыўнай работы. У цэлым, застаўся задаволены ўбачаным.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть