Падзея

Новы імпульс ветэранскага руху

Падвесці вынікі работы раённай ветэранскай арганізацыі за
мінулы год і спланаваць мерапрыемствы на 2013-ты кіраўнікі пярвічак сабраліся ў
актавай зале ЦДТ.

Справаздачу трымала старшыня Надзея Лазіцкая. Яна
адзначыла, што апошнім часам актывізавалі работу па выяўленню пажылых людзей,
які страцілі сувязь з арганізацыямі, дзе раней працавалі. Гэта работа
працягнецца і ў 2013-ым. У раёне – амаль 16 тысяч ветэранаў працы, у тым ліку
адзінокіх і адзінока пражываючых – 4572 чалавекі. Усім ім патрэбны ўвага і
клопат.

2012 год для ветэранскай арганізацыі быў юбілейным.
Напярэдадні 25-годдзя з дня заснавання правялі акцыі «Дапамога ветэранам” і
«Дом без адзіноцтва”. Уручылі хворым дома кругласутачнага знаходжання пажылых
людзей салодкія пачастункі і парадавалі канцэртнай праграмай з удзелам хора
ветэранаў «Спадчына”. Вясной усе, хто жадаў, атрымалі зямельныя ўчасткі для
пасадкі бульбы ва ўрочышчы Беразіна. Тыя, хто ўжо не мае сіл займацца
агародніцтвам, звярталіся ў арганізацыю з просьбай дапамагчы зрабіць прыпасы на
зіму. Ім было дастаўлена амаль 10 тон бульбы. Напярэдадні дзён Перамогі і
вызвалення Лунінца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў актыўна ўдзельнічалі ў
арганізацыі сустрэч ветэранаў вайны з моладдзю ва ўстановах адукацыі, наведалі
хворых членаў арганізацыі і ўручылі ім прадуктовыя наборы, пры садзеянні ДТСААФ
прынялі ўдзел у аўтапрабегу па месцах баявой славы. З дапамогай раённай улады
ажыццявілі экскурсію на Лінію Сталіна. Ветэраны не застаюцца ў баку ад
палітычных падзей у краіне, таму з асаблівай адказнасцю падышлі да парламенцкіх
выбараў.

Надзя Пятроўна выказала ўдзячнасць фудатарам – ПВУП
«Вікторыя” і фермерскай гаспадарцы «Юліян” за дапамогу ва ўмацаванні
матэрыяльнай базы, а таксама ўсім, хто аказвае ўвагу, падтрымку ў арганізацыі і
правядзенні ўсіх мерапрыемстваў.

Аб тым, якая работа праводзіцца ў пярвічных ветэранскіх
арганізацыях расказалі Людміла Радзюк з малочнага завода, Канстанцін Піліпцэвіч
з Лахвенскага сельвыканкама і Іосіф Раманоўскі з лакаматыўнага дэпо.

У справаздачным сходзе брала ўдзел дэпутат Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Верас. Яна
выказала ўдзячнасць ветэранскай арганізацыі за падтрымку, якая была аказана ёй
падчас выбарчай кампаніі, а таксама расказала аб тых пытаннях, над якімі зараз
працуе парламент, аб новых змяненнях у заканадаўстве, у тым ліку тых, што
датычаць пашырэння паслуг сацыяльнага абслугоўвання ў тэрытарыяльных цэнтрах.

Старшыня раённага Савета дэпутатў Віталь Адзішчаў уручыў
падзячныя пісьмы ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Яўгену Парфёнавічу
Старавойтаву і старшыні пярвічнай арганізацыі ААТ «Лунінецкі малочны завод”
Людміле Аляксандраўне Радзюк. За актыўную работу раённая ветэранская
арганізацыя адзначыла граматамі кіраўнікоў «пярвічак” М.М. Аляшкевіча (РУПС),
Е.С. Вярэніча (ПМК-59) і К.М. Піліпцэвіча (Лахвенскі сельвыканкам).

Цудоўным падарункам для ўсіх прысутных стала канцэртная
праграма, падрыхтаваная вучнямі лунінецкай СШ №1.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть