ПадзеяСоциум

ПАДАРОЖЖА “ВАКОЛ СВЕТУ”

Хаця школьныя канікулы закончыліся, падоўжыць добры настрой, дапамог фестываль-конкурс творчасці па замежных мовах “Вакол свету”, які адбыўся ў Цэнтры дзіцячай творчасці. У ім прынялі ўдзел хлочыкі і дзяўчынкі з 20 устаноў адукацыі раёна.
Упершыню вучні спрабавалі раскрыць калядную тэматыку праз вершы, песні і інсцэніроўкі, выкарыстоўваючы англійскую і нямецкую мовы. Няпростая задача стаяла перад журы на чале з загадчыкам раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ірынай Жук пры вызначэнні лепшых. Сярод чытальнікаў вершаў выдатна справіліся з выпрабаваннямі вучні Дзятлавіцкай СШ (настаўнікі Т.Б. Мацкевіч і А.М. Бусько). Іх інцэніроўка верша “Гульня свечак” уразіла арыгінальнасцю, касцюмамі і выразнасцю выканання. Другое месца заняў вучань лунінецкай СШ №1 Андрэй Гапко, выступіўшы ў ролі Снегавіка. Трэцяе месца прысуджана Яўгену Свібовічу з Міжлескай СШ. А спецыяльным прызам ад “Лунінецкіх навін” узнагароджана Марына Гаргун з Вялікачучавіцкай СШ (на здымку разам з настаўніцай З.А. Рацык).
У песенным конкурсе найбольшыя эмоцыі выклікала выступленне вучняў Рэдзігераўскай СШ (настаўнік Л.А. Ткачук). Дзяўчынкі запрасілі ўсіх прысутных паназіраць і адчуць святочнасць, якая адбываецца “У булачнай на Каляды”. Другое месца прысуджана “Навагодняй ёлачцы” з Вулькаўскай 1 СШ. Трэцяе месца падзялілі Вольга Ходзіна (СШ № 4) і Вікторыя Нікіціч (Любанская СШ).
У намінацыі “Лепшая інсцэніроўка” перамагла кампазіцыя Язвінскай СШ (настаўнік В.В. Пясоцкая). Дыпломамі другой і трэцяй ступені адзначаны адпаведна лунінецкая СШ №3 і гімназія імя У. Нядведскага.
Метадыст раённага метадычнага кабінета Таццяна Кацуба выказвае ўдзячнасць ўсім ўдзельнікам фестывалю-конкурсу за творчы падыход у авалоданні замежнымі мовамі, а таксама аддзелу па справах моладзі райвыканкама і райкаму БРСМ – за фундатарскую дапамогу.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть