ПадзеяПроисшествия

Падатак з “дармаедаў”

2 комментария

налогУ Беларусі падрыхтаваны праект дакумента, які прадугледжвае спагнанне платы з грамадзян, якія не працуюць і не ўдзельнічаюць у фарміраванні даходнай часткі бюджэту шляхам выплаты падаткаў, але з’яўляюцца спажыўцамі сацыяльных паслуг.
Наша дзяржава фінансуе сістэмы аховы зда-
роўя, адукацыі, культуры і спорту, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, грамадскі транспарт, сувязь і іншыя аб’екты сацыяльнай інфраструктуры. Выдаткі на прадастаўленне гэтых паслуг павінны кампенсавацца ўсімі грамадзянамі ў выглядзе выплаты розных падаткаў. Але ў Беларусі каля 445 тысяч жыхароў працаздольнага ўзросту нідзе не працуюць. У нашым раёне афі-цыйна зарэгістраваных беспрацоўных 217. Гэтыя людзі не ўносяць жаданага ўкладу ў развіццё эканомікі, але карыстаюцца вышэй названымі выгодамі аднолькава з іншымі.
Падлічана, што запланаваны «падатак на дармаеда» складзе прыкладна 2,6 мільёна рублёў у год – гэта каля 280 долараў ЗША. Калі сабраць з кожнага пазначаную суму, бюджэт атрымае дадатковыя 125 мільёнаў долараў.

Што думаюць лунінчане аб новым праекце?

Дзмітрый, працуе будаўніком у Расіі:
Я не супраць заплаціць падатак. Ды толькі не ўпэўнены, што, напрыклад, платная медыцына пазбавіць маіх дзяцей ад чаргі ў паліклініцы. Сам не звяртаюся да ўрачоў, бо большую частку года знаходжуся за мяжой. І грамадскім тран-спартам не карыстаюся, ёсць уласны аўтамабіль. Не разумею, як будуць браць падатак з тых, хто з сінімі тварамі суткамі стаіць пад магазінамі?

Іван Іванавіч, пенсіянер:
– А як жа Канстытуцыя, згодна з якой праца вызначаецца як права, а не абавязак грамадзяніна. Больш таго, імператыўная норма (артыкул 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь) забараняе прымусовую працу акрамя прыгавору суда, або ў адпаведнасці з законам аб надзвычайным і ваенным становішчы.
Той жа Іван Іванавіч не звярнуў увагу на артыкул 56 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна з якім грамадзяне абавязаны прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў.

Валянціна, хатняя гаспадыня:

– Я – жонка праграміста, маці дваіх дзяцей, нідзе не працую, «левых» даходаў не маю. Выгодамі бясплатнымі не карыстаюся, ніякіх дапамог ад дзяржавы не атрымліваю. У паліклініку не хаджу, у бальніцы не ляжу. Калі дзяцей нараджала, знаходзілася ў платнай палаце, дзеці мае маюць права па Канстытуцыі на бясплатную адукацыю і лячэнне. Грамадскім транспартам не карыстаюся, за паслугі ЖКГ плаціць муж (як і за ўсё астатняе). Да таго ж, ён плаціць вялікі падаходны падатак. Я гадую дзяцей, клапоцячыся пра тое, каб яны былі годнымі грамадзянамі краіны.
Я не збіраюся ўтрымліваць чыноўнікаў, а таксама ложка-месцы ў бальніцы для алкаголікаў…
Выдатна, што пра свае правы мы ведаем усё. І цудоўна, што пакуль Валянціне не патрэбна медыцын- ская дапамога. Але застрахавацца ад хваробы, як і ад няшчаснага выпадку, складана. Таму, не трэба заракацца і тым больш адмаўляцца ад бясплатнай медыцынскай дапамогі. Няхай грамадскім транспартам жанчына не карыстаецца зараз. І зноў жа, уласны аўтамабіль можа, урэшце, зламацца. Ну, а пра тое, што пакуль грамадзяне плацяць за паслугі ЖКГ прыкладна 20 працэнтаў ад іх рэальнага кошту, хатняя гаспадыня, здаецца, наогул не чула. Складана ўявіць, як Валянціна з яе жыццёвай пазіцыяй зможа выгадаваць “годных грамадзян краіны”?
Маё асабістае стаўленне да дармаедства негатыўнае, выдатна разумею, што вырашыць гэтае пытанне сёння з дапамогай звычайнага падатку вельмі складана. Сама ідэя забеспячэння сацыяльнай справядлівасці і больш поўнага спагнання падаткаў заслугоўвае павагі. Але трэба дакладна вызначыць на заканадаўчым узроўні паняцце дармаедства, калі гаворка менавіта аб гэтай з’яве. Ёсць нямала лю-дзей, якія працуюць нелегальна. Ёсць і такая катэгорыя, якая проста не жадае працаваць. Вядома, ад «халявы» складана адмовіцца. І ў нашай краіне, дзе можна атрымліваць бясплатную адукацыю і медыцынскія паслугі, такія людзі не імкнуцца прыкладаць для гэтага намаганні. Якая перспектыва ўвядзення “падатку з дармаеда”? Магчыма, хтосьці задумаецца і стане шукаць работу, каб ухіліцца ад плацяжу, а камусьці будзе прасцей заплаціць вызначаную суму. Зразу-мела, што раўняць усіх пад адзіны грэбень нельга, так як і караць усіх без разбору.
Падрыхтавала
Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

  1. Кто лодсчитал,сколько реально стоят эти «камунальныя»ПАСЛУГИ» и куда они идут?И почему они так дорожают.Только электричество в этом году дорожает ВОСЬМОЙ раз.Ну какие такие затраты у энергетиков?Ладно у ЖКК-зарплаты заоблачные.А у РЭС как стояли линииэлектрические по 30 и более лет так и стоят.Добрая ворона сядет на провода а если две,то проехал Олешко на рАлеНмонт,бо няма свету.Ну а тую катэгорыю якая не хоча працаваць—трэба заставiць.Але не маци,якая гадуе дзяцей.Но хрен у вас это получится,будет все наоборот.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть