МолодежьПадзеяСоциум

«Паляванне» за ўмелымі рукамі

146-160У Лунінцы прайшла абласная промаакцыя      “Ёсць заказ на рабочы клас”.

У апошнія гады сітуацыя “кадравага голаду” моцна абвастрылася. А з ёй – і барацьба за спецыялістаў. Праўда, гаворка пра «паляванне» хутчэй не за «белымі каўнерыкамі» –  светлымі галовамі, а за ўмелымі рукамі. 75 працэнтаў вакансій – для рабочых.

Сёння вытворчасць моцна адрозніваецца ад рэалій 30-гадовай даўніны. Большасць працэсаў аўтаматызавана, у цэхах – сучаснае абсталяванне, станкі з праграмным кіраваннем. Заробкі прапануюць больш за сярэдне-статыстычныя, што і прымушае сур’ёзна задумацца спецыялістаў з вышэйшай (а то і дзвюма!) адукацыяй: ці не перакваліфікавацца ў зваршчыка або мантажніка сантэхабсталявання? Аднак             выпускнікі школ па-ранейшаму абыходзяць рабочыя спецыяльнасці бокам.

Адкрыла прома-   акцыю начальнік аддзела сярэдне-спецыяльнага навучання ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама  Вера Шапавал, якая ў сваім выступленні адзначыла, што рабочым прафесіям заўсёды надавалася вялікае значэнне. Ва ўсе часы паспяховасць чалавека вызначаецца не столькі ўзроўнем адукацыі, колькі майстэрствам. Сёння рынак працы сфаку-сіраваны на пошуку кваліфікаваных рабочых. Як вынік, на аднаго беспрацоўнага фрэзероўшчыка прыходзяцца дзясяткі незапатрабаваных юрыстаў, эканамістаў, псіхолагаў, дызайнераў, маркетолагаў, культуролагаў і бухгалтараў …

Абітурыенты, лунінчане і госці горада маглі паслухаць выступленні агітбрыгад, паглядзець канцэртную праграму калектываў мастацкай самадзейнасці каледжаў. На адкрытай пляцоўцы на плошчы Леніна была разгорнута выстава дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці, праведзены майстар-класы, дадзены індывідуальныя кансультацыі для выпускнікоў школ і іх бацькоў. Дэманстраваліся відэаролікі, навучэнцы каледжаў працавалі за станкамі, касавымі апаратамі і плітой. Дарэчы, паспрабаваць кашу, прыгатаваную на палявой кухні, мог кожны жадаючы.

Для тых, хто у будучым марыць круціць баранку аўтамабіля, дэманстравалася фігурнае ўпраўленне транспартнымі сродкамі рознай накіраванасці і памераў.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть