ПадзеяСоциум

ПАМІЖ НАМІ, ЖАНЧЫНАМІ…

Выязное пасяджэнне праўлення абласнога аддзялення ГА “Беларускі саюз жанчын”, у якім бралі ўдзел і пасланцы Лунінеччыны, прайшло ў Іванаўскім раёне. Прадстаўніцы уплывовай грамадскай арганізацыі абмяркоўвалі ролю жанчыны ў сацыяльна эканамічным развіцці рэгіёнаў. Перад пачаткам змястоўных экскурсій прайшла нарада ў райвыканкаме. Да ўдзельніц звярнуліся старшыня абласной структуры арганізацыі Ірына Арабей, намеснік старшыні райвыканкама Алена Дарагакупец і старшыня раённай арганізацыі БСЖ Святлана Маісейчык. У ходзе практычнай часткі сустрэчы госці пабывалі на аб’ектах прыватнага гандлёвага прадпрыемства “Святлана”, у працоўных майстэрнях раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. А яшчэ – пазнаёміліся з работай жанчын на прыватным рынку “Альфард” і ў філіяле райспажыўтаварыства “Марыля”. Пасля гэтага удзельніц пасяджэння сустракалі ў Дружылавіцкім сельвыканкаме і Мотальскім музеі народнай творчасці, дзе і былі падведзены вынікі змястоўнай сустрэчы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть