ПадзеяСоциум

ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ЛУНІНЕЧЧЫНЫ! ДАРАГІЯ ЗЕМЛЯКІ!

Мы з вамі на парозе новага 2017 года. Зусім хутка пад бой курантаў зробім крок з цяперашняга ў будучае.
Па добрай традыцыі сустракаем гэтае цудоўнае свята ў акружэнні сям’і і сяброў. Падводзім вынікі, будуем планы, звязваем з ім надзеі на шчасце, на светлую будучыню дзяцей. Менавіта таму сустрэча Новага года – адна з нашых самых цудоўных, сардэчных і цёплых традыцый, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, аб’ядноўваючы ўсіх нас.

Адыходзячы год быў няпростым, але нам ёсць чым ганарыцца. Пэўныя поспехі дасягнуты ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Эфектыўна функцыянавала сацыяльная сфера. Усё гэта – вынік сумесных намаганняў і штодзённай напружанай работы жыхароў Лунінеччыны. У аснове нашых агульных радасцей і дасягненняў – гонар за родную зямлю і яе цудоўных людзей.

Якім будзе новы год – залежыць ад кожнага з нас. Уменнем працаваць, стараннасцю і стваральнай энергіяй нашы землякі не раз даказвалі, што ім па сілах выканаць любыя задачы. Толькі разам, паважаючы і дапамагаючы адзін аднаму, мы зможам рухацца наперад. Давайце і надалей будзем штодзённымі канкрэтнымі справамі ўмацоўваць веру ў дабро, прыстойнасць, справядлівасць. Наша сіла – у згуртаванасці, разуменні і ўзаемнай падтрымцы.

Дарагія землякі! Няхай святло гэтага свята не пакідае вас увесь год. Давайце пажадаем адзін аднаму толькі самага лепшага: здароўя, поспеху, міру, дастатку, старэйшаму пакаленню – клопат і ўвагу, а дзецям – цёплага і ўтульнага дома, мудрай бацькоўскай любові. Са святам! З Новым годам!

Аляксандр ПАЧКО, старшыня райвыканкама.
Віктар РАФАЛОВІЧ, старшыня райсавета.

treeline

ДАРАГІЯ ЖЫХАРЫ ЛУНІНЕЧЧЫНЫ!

Ад усёй душы ВІНШУЕМ вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Гэтыя цудоўныя святы дораць нам цяпло і свет, надзею і аптымізм, надаюць сіл, цярпення і мудрасці, аб’ядноўваюць родных, калег і сяброў. Усё гэта дазваляе імкнуцца да новых дасягненняў і поспехаў. Жадаем вам і вашым блізкім добрага настрою і здзяйснення самых запаветных жаданняў, удачы ва ўсіх пачынаннях  і стабільнасці на ўвесь будучы год. Няхай намечаныя мэты набудуць рэальнае ўвасабленне. Моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

З павагай – Ніна ДУДАРГА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
                    Ігар НЕВАР, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

garland

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть