Новости районаПадзеяСоциум

Першы сход і выбары

Лунінецкая арганізацыйная структура ДТСААФ пачала сваю дзейнасць.

Сход старшынь гарадскіх пярвічак прайшоў пад кіраўніцтвам Мікалая Арсяновіча, які ўзначальвае абласны савет добраахвотнага таварыства. Ён расказаў аб актуальнасці стварэння новай структуры і напрамках яе дзейнасці. Па сутнасці, унітарнае прад-прыемства “Аўташкола ДТСААФ г. Лунінца” змяніла юрыдычную назву і форму, аб’яднаўшы гарадскія пярвічныя арганізацыі. Старшыня Лунінецка-Ганцавіцкай МРАС ДТСААФ Барыс Гнедзька выказаў удзячнасць усім кіраўнікам пярвічак, якія на працягу многіх год актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах і ў спартыўным жыцці структуры.

Асноўным пытаннем сходу сталі выбары савета новай арганізацыі. На галасаванне вынеслі 7 кандыдатур, якія і былі зацверджаны. Кіраўні-ком Лунінецкай арганізацыйнай структуры выбраны Пётр Рудовіч, яго намеснікам – Аляксандр Насковіч. Пётр Іванавіч падзякаваў за давер і запэўніў, што і надалей дзейнасць калектыву будзе накіравана на выкананне асноўных задач ДТСААФ з яшчэ большым акцэнтам на патрыятычнае выхаванне моладзі і развіццё тэхнічных відаў спорту, у прыватнасці, мотабола.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть