АгропромКультураОфициальноПадзеяСоциум

Рабіць – дык рабіць, гуляць – дык гуляць!

дажынкі1У Ляхавічах прайшоў абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2013.

Непазнавальна абноўлены горад (у яго добраўпарадкаванне да свята з абласнога і раённага бюджэтаў выдаткавана больш як 100 мільярдаў рублёў) сустракаў пераможцаў жніва і гасцей прыгожымі вуліцамі, на якіх прывольна размясціліся пляцоўкі для самадзейных артыстаў і гандлю, летнія кафэ, што з самай раніцы напоўніліся адпачываючым людам. Гандлёвыя рады заканчваліся непадалёк ад цэнтральнай плошчы Ляхавіч, дзе была ўстаноўлена велічная  сцэна. З яе ўдзельнікаў свята вітаў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар.

дажынкі2З вуснаў кіраўніка вобласці прагучала сардэчная ўдзячнасць у адрас тых, чыімі стараннямі мацуецца дабрабыт Берасцейшчыны. А дзякаваць было за што. Больш як 1 мільён 70 тон збожжа намалацілі сёлета хлебаробы нашага краю. Тым самым вобласць пацвердзіла ў краіне статус лідара. Гэтую планку, нягледзячы на выпрабаванні, якія штогод нясе надвор’е,  яна трымае з 2008 года. Як адзначыў Канстанцін Андрэевіч, сёлета па валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ўдалося не толькі дасягнуць, але і амаль на чвэрць перавысіць узровень найбольш удалага 1990 года.

дажынкі3Сведчаннем сістэмнай і мэтанакіраванай работы ў сельскай гаспадарцы назваў кіраўнік вобласці дасягненні аграрнікаў. За гады рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі ў сельскую гаспадарку Берасцейшчыны накіравана больш як 15 трыльёнаў рублёў інвестыцый. Гэта не толькі сучасная тэхніка і абсталяванне, але і новыя тэхналогіі, якія дазваляюць істотна палепшыць культуру вытворчасці. Тры гады запар Брэстчына лідзіруе ў краіне па нарыхтоўцы кармоў для грамадскага статка, а летась стала пераможцай рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур.

дажынкі5Характарызуючы становішча спраў у перапрацоўчай галіне, старшыня аблвыканкама адзначыў прыкметнае тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў, якое дазваляе вырабляць прадукцыю, запатрабаваную не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі. Дастаткова сказаць, што па экспарту харчавання рэгіён упэўнена трымае лідзіруючыя пазіцыі ў краіне. “Заданне кіраўніка дзяржавы прадаць за мяжу прадуктаў харчавання на 1 мільярд долараў ЗША выканана, – запэўніў К.А. Сумар. – Годны маем паказчык і па вытворчасці шэрагу прадуктаў сельскай гаспадаркі на душу насельніцтва. Збожжа ў разліку на аднаго чалавека сёлета атрымалі больш, чым не толькі ў Расіі, але і ў хлебнай Украіне”.

Абазначыў кіраўнік вобласці і планы на будучае, у якіх значыцца да 2015 года намалочваць за год не менш як 1,5 мільёна тон збожжа.

Прыемная навіна прагучала з вуснаў намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіля Паўлоўскага, які паведаміў, што па выніках рэспубліканскага спаборніцтва Брэсцкая вобласць сёлета зноў стала пераможцай.

дажынкі6Шчырымі апладысментамі сустракалі ўдзельнікі ўрачыстасці герояў жніва. Дзевяць разоў узнімаліся на ганаровую сцэну нашы землякі. Высокія ўзнагароды атрымалі старшы камбайнер СВК “Дварэцкі” Сяргей Калюціч і камбайнер з гэтай жа гаспадаркі Мацвей Мацкевіч; вадзіцель СВК “Гарадоцкі” Мікалай Кіндрук і СВК “Дварэцкі” – Аляксандр Казун; старшы камбайнер СВК “Гарадоцкі” Сяргей Іваноў і камбайнер з гэтай жа гаспадаркі Людміла Іванова; ва-дзіцелі СВК “Гарадоцкі” Іван Раковіч і СВК “Чучавічы” – Сяргей Доеў; старшы аператар зернесушыльных комплексаў СВК “Гарадоцкі” Фёдар Касовіч. Прыемная нечаканасць напаткала ў ходзе свята старшыню СВК “Дзятлавіцкі” Алега Багука, якому ад ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” за ўкараненне высокатэхналагічных узораў сельскагаспадарчай тэхнікі быў уручаны пашпарт на аўтапрычэп.

Пасля афіцыйнай урачыстасці ўсе атрымалі асалоду ад цудоўнага канцэрта, у якім разам з іншымі бралі ўдзел нашы землякі – народны ансамбль “Шляхцічы” і спявак Максім Перапёлкін. Пазней усе змаглі далучыцца да самога свята, якое вольна крочыла па вуліцах горада.

дажынкі7Кожны з удзельнікаў выязнога гандлю імкнуўся паказаць самыя годныя набыткі як у афармленні пляцовак, так і ў абслугоўванні наведвальнікаў. У чарговы раз лепшым было прызнана Лунінецкае райспажыўтаварыства. Аб тым, што дыплом пераможцаў нашым гандлярам дастаўся заслужана, сведчылі натоўпы жадаючых сфатаграфавацца каля па-майстэрску аздобленых інтэр’ераў, ізюмінкай якіх стаў брэнд раёна – “Лунінецкія клубніцы”. “Мы на “Дажынках” адпачывалі ўсёй сям’ёй, –  расказала жыхарка Ляхавіч Аліна Лапіна. – Абышлі практычна ўсе рады і проста зачараваны тым, што ўдалося зрабіць лунінецкім гандлярам. Перадайце ім ад жыхароў Ляхавіч нашы захапленне і ўдзячнасць за тое, што так упрыгожылі свята”.

Спадабалася свята і самім лунінчанам, якіх на вуліцах горада “Дажынак” сустрэлі нямала. Ганну Бандарэнка і Наталлю Казанкову ўбачылі якраз каля “Лунінецкіх клубніц”. Было відаць, што знаўцы мастацтва таксама па вартасці ацанілі майстэрства землякоў.

Было што пабачыць і чаму падзівіцца. Аматараў вырабаў народнай творчасці запрашаў кірмаш рамёстваў “Берасцейская майстэрня”. “Вясёлцы дзяцінства” радасна апладзіравалі  прыхільнікі дзіцячых творчых калектываў. А на стадыёне “Колас” мерыліся сіламі спартсмены.

дажынкі4Асабіста для мяне прыемна было ўбачыць радаснае здзіўленне на тварах членаў дэлегацыі з горада-пабраціма Лунінца – нямецкага Шэнефельда, якія здолелі ўпэўніцца, што і працаваць, і адпачываць беларусы ўмеюць з душой.

Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. насмешили с дятловичским, за что ему-то подарки давать? зарплату людям даже мизерную в срок не платят, по всем показателям хозяйство на последнем месте, не иначе как подачка от друзей с райисполкома. И даже щедрая.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть