ОфициальноПадзеяСоциум

Размова па сутнасці

Сумар і РадзькоўУ раёне пабывалі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў і старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар. Іх візіт на Лунінеччыну пачаўся сустрэчай у райвыканкаме, на якую запрасілі кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый рэгіёна.

Зварот да сабраўшыхся ў малой зале Дома Саветаў А.М. Радзькоў пачаў з канстатацыі таго, што ў Лунінцы асабліва бачны вынікі нашага жыцця за апошнія 20 год, і вынікі гэтыя – прыкметны крок наперад. Нельга не заўважыць як папрыгажэў горад і населеныя пункты раёна, колькі новых жылых дамоў і аб’ектаў сацыяльнай сферы паявілася тут за апошні час. Усё гэта – пацвярджэнне таго, што палітыка дзяржавы і яе кіраўніка накіраваны, перш за ўсё, на дабрабыт чалавека.

Аднак, падкрэсліў Аляксандр Міхайлавіч, сёння трэба не толькі ўсвядоміць важнасць заваяванай незалежнасці Беларусі, але і абараняць яе. Вялікім плюсам назваў ён тое, што пасля развалу СССР у краіне здолелі захаваць важнейшыя высокатэхналагічныя галіны прамысловай вытворчасці, увасобілі ў жыццё Праграму адраджэння і развіцця вёскі, прыступілі да мадэрнізацыі прадпрыемстваў, што дазволіць больш упэўнена адчуваць сябе на прасторах Мытнага саюза.

У ходзе сустрэчы ішла гаворка і пра дэмаграфічную бяспеку, як адну з асноўных састаўляючых бяспекі нацыянальнай. “Дзесяць год назад выпускнікамі ў Беларусі былі 120 тысяч школьнікаў, сёлета – толькі 60 тысяч. І ўжо сёння нам трэба думаць, дзе мы будзем браць спецыялістаў – земляробаў, рабочых прадпрыемстваў, інжынераў, праграмістаў”, – падкрэсліў Аляксандр Міхайлавіч.

Закрануў у сваім выступленні галоўны ідэолаг дзяржавы і бяспеку інфармацыйную, а таксама эканамічную.

Пра гэта ж гаварыў і старшыня аблвыканкама К.А. Сумар, падмацаваўшы сказанае лічбамі. Ён падкрэсліў, што сёння па эканамічных паказчыках Брэсцкая вобласць выглядае лепш за іншыя. Тут забяспечана выкананне асноўных прагнозных паказчыкаў. Трывалы фундамент дазваляе паспяхова вырашаць шматлікія сацыяльныя праблемы. “Калі б не паступальнае і эфектыўнае развіццё эканомікі, то мы і ў Лунінцы не здолелі б зрабіць тое, што зрабілі. Не дабудавалі б бальніцу, не ўзвялі б іншыя патрэбныя аб’екты, за якія, упэўнены, сёння людзі ўдзячны ўла-дзе,” – падкрэсліў Канстанцін Андрэевіч.

Адзначыўшы прыкметнае паляпшэнне становішча ў прамысловай галіне, кіраўнік вобласці спыніўся на справах у аграпраме. Спад у вытворчасці мяса і малака, некаторае адставанне ў нарыхтоўцы кармоў і сяўбе пажніўных і паўкосных культур, якія маглі б у пэўнай ступені кампенсаваць недабор з-за падтаплення лугавых угоддзяў, сталі сур’ёзным папрокам для аграрнікаў раёна.

“Пачалося жніво. Зараз галоўнае – убраць хлеб. Збожжавыя ў раёне не горшыя, чым летась, а таму раён не павінен знізіць іх валавы ўраджай”, – акрэсліў галоўную задачу старшыня аблвыканкама.

Пасля нарады ў Доме Саветаў Аляксандр Радзькоў і Канстанцін Сумар пабывалі на ААТ “Лунінецкі малочны завод”. У ходзе сустрэчы з калектывам прадпрыемства Аляксандр Міхайлавіч расказаў пра  перспектывы развіцця вышэйшай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, у прыватнасці, магчымасць скарачэння колькасці бюджэтных месцаў у ВНУ, а Канстанцін Андрэевіч  адказаў на пытанне аб тэрмінах рамонту аўтатрасы М10 Кобрын-Гомель, адзначыўшы, што аднамомантна выканаць такі вялікі аб’ём дорагакаштуючых работ проста немагчыма. Але гэта не значыць, што вырашэнне праблемы пакладзена пад сукно.

Шчырай была размова ў рэдакцыі газеты “Лунінецкія навіны”. Наведаўшы раёнку, госці сустрэліся з калектывам, выказалі сваё бачанне накірункаў развіцця прэсы, пажадалі журналістам не апускацца да крытыканства, але не хавацца ад праблем, падказваць іх уладзе.

“Раённыя газеты з усіх газет – самыя цёплыя, самыя жыццёвыя, бо знаходзяцца бліжэй за іншыя да простага чалавека, – сказаў А.М. Радзькоў. – Але ж, улічваючы гэта, важна не збівацца на дробнатэм’е,  узнімаць не толькі мясцовыя, але і агульнаграмадскай важнасці праблемы”. А яшчэ Аляксандр Міхайлавіч заўважыў, што сустрэчай з лунінчанамі задаволены, а ўбачанае ў раёне пакінула добрае ўражанне.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

3 комментария Комментариев

  1. Весь мир у нас в руках,
    Мы звёзды континентов,
    Разбили в пух и прах
    Проклятых конкурентов.

    Мы к вам заехали на час,
    Привет, “бон жур”, “хелло”.
    А ну, скорей любите нас,
    Вам крупно повезло.
    Ну-ка, все вместе
    Уши развесьте,
    Лучше по-хорошему
    Хлопайте в ладоши вы.

  2. НА канале СТВ “галоуны Iдэолаг” говорит,что центральная магистраль неплохая.А “им” хоется лучше….Кому это? И кудой его Сумар вез?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть