АгропромКультураПадзеяСоциум

Сапраўдны скарб

ярмаркамикаши5Кірмаш сельска-гаспадарчай прадукцыі сабраў у мінулыя выхадныя ў Мікашэвічах вялікую колькасць жыхароў горада і суседніх вёсак.

ярмаркамикаши2Імправізаваныя рады, што размясціліся каля гандлёвага цэнтра «Акварыум», вабілі разнастайнасцю прадукцыі. Тут можна было знайсці не толькі бульбу, буракі, моркву, цыбулю, але і ўсё, на што багатая палеская зямля – збожжа, камбікорм, саджанцы пладовых дрэў і многае іншае. Вялікім попытам карысталіся салома і арганічныя ўгнаенні. ярмаркамикаши3Як і ў мінулыя гады, колькасць жадаючых набыць іх перавышала прапанову. А вось цэны на прадукцыю сталі для наведвальнікаў поўнай нечаканасцю – яны, як правіла, не адрозніваліся ад звычайных рыначных, а часам і перабольшвалі іх.

ярмаркамикаши4Зрэшты, думаю, не пралічыліся і тыя жыхары, якія проста скарысталіся магчымасцю правесці некалькі гадзін з сям’ёй на свежым паветры, тым больш, што цёплае, бязветранае надвор’е спрыяла гэтаму. Усе жадаючыя маглі наведаць розныя атракцыёны, набыць вырабы рамеснікаў, якія завіталі на кірмаш з суседніх раёнаў, падмацаваць сілы за столікамі перасовачных кафэ ці ў кропках выязнога гандлю, яркія дэкарацыі якіх таксама дадавалі святочнага настрою. ярмаркамикаши1А яшчэ – пабываць на выставе мастацка-прыкладных работ, выкананых гараджанамі з агародніны, садавіны і іншай прыроднай сыравіны. Арганізавалі і правялі гэта арыгінальнае мерапрыемства работнікі Палаца культуры РУВП «Граніт».

ярмаркамикашиПасля ўзнагароджвання гарвыканкамам прызёраў конкурсу на лепшую арганізацыю гандлёвых месцаў, а імі сёлета сталі СВК «Гарадоцкі», «Новае Палессе», «Дварэцкі», ПУСП «Редзігерава-Агра»,  рыбгас «Белае», філіялы «Мікашэвіцкае рознічна-гандлёвае прадпрыемства» і «Грамадскае харчаванне» райспажыўтаварыства, эстафету падхапілі артысты мастацкай самадзейнасці. Народныя хор і тэатр, асобныя вакалісты падрыхтавалі новую канцэртную праграму, поўную гумару, і паклапаціліся пра цікавыя і вясёлыя конкурсы… Па ліку ўдзельнікаў спаборніцтваў, як, зрэшты і наведвальнікаў у гандлёвых радах, можна смела сцвярджаць – кірмаш атрымаўся!

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть