АгропромПадзеяСоциум

У засекі дзяржавы

заготзерноПачалася ўборка збожжавых культур у гаспадарках раёна.

Частку збожжа сельгаспрадпрыемствы рэалізуюць у дзяржаўныя засекі, сёлета план складае 13500 тон. З дня на дзень пачнуць усё больш актыўна адпраўляцца аўтамабілі з поўнымі кузавамі зерня на хлебапрыёмны ўчастак.

А ў сераду тут сустрэлі першую машыну з жытам з СВК “Лунінскі”. Даставіў збожжа вопытны вадзіцель Мікалай Сахвон разам з брыгадзірам Сяргеем Корчыкам. Падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў АПК уручыў старшыня Аляксандр Дубініч і начальнік райсельгасхарчу Сяргей Бойка. Начальнік хлебапрыёмнага ўчастка Міхаіл Насковіч і лабарант Людміла Кузьміч якасцю збожжа задаволены – яно цалкам адпавядае І класу харчовага.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть