КультураМолодежьПадзеяСоциум

Высокія хвалі лунінчан

меридансТанцоры з “Мірыданса” ўражаны тым, што старшынёй жу-ры быў кіраўнік “Зорнага экспрэса”, адзін з арганізатараў праграмы “Танцы з зоркамі” Уладзімір Андрукін. Як расказала кіраўнік калектыву Святлана Галка, вялікі гонар узяць майстар-клас у спецыяліста такога высокага рангу. Канструктыўная крытыка з вуснаў журы нацэліла на далейшую работу і ўдасканаленне майстэрства. Вельмі прыемна, што пара Святаслаў Чыжык і Вераніка Ляпко прызнаны самай віртуознай! Яны ж атрымалі дыплом 1 ступені, як і Ганна Дырда і Дзмітрый Рудовіч. Мікіта Гулевіч і Яна Богдан яшчэ на шляху станаўлення, таму прызнанне іх выканаўчага майстэрства – чарговая прыступка   для новых перамог. Танцавальны калектыў “Мірыданс” ЦДТ па выніках усіх выпрабаванняў атрымаў “Залатую хвалю” фестывалю.

Узнагарода сярэбранай вартасці – у вакальнага ансамбля “Залатое птушаня” ЦДТ, якім кіруе Галіна Гімбатава. Ацэньваў магчымасці хлопчыкаў і дзяўчынак беларускі кампазітар Ігар Задарожны, ён жа даў спецыялізаваныя майстар-класы для юных прыхільнікаў спеваў. З дыпломамі першай ступені вярнуліся дамоў Ганна Дырда і Маргарыта Гардзіевіч, другой – Ангеліна Карульская, Ліана Яраховіч і Рэната Пазяйчук. Дыпламантам трэцяй ступені стала Насця Бярозка, а лаўрэатамі – Віка Савіч, Жэня Зубко і Жэня Булгакава. Адзначаны таксама дуэт “ІрыЗкі” ў складзе Іры Пятрэнка і Златы Богдан.

Вакальны калектыў “Кураж” з Палескага (кіраўнік Таццяна Ускова) зусім нядаўна заявіў пра сябе і вельмі прыемна, што здолеў атрымаць на прэстыжным міжнародным конкурсе дыплом лаўрэата трэцяй ступені і некалькі ўзнагарод у сольных намінацыях.

Трэба адзначыць, што сёлета ў “Хвалі ідэй” было значна больш удзельнікаў, чым летась. За ўзнагароды змагаліся танцавальныя і вакальныя калектывы з Расіі, Балгарыі, Латвіі, Літвы, Украіны, Беларусі і іншых краін. Лунінчане выказваюць па-дзяку кіраўніцтву ЦДТ і аддзела адукацыі, бацькам дзетак за разуменне, падтрымку, магчымасці развівацца. Удзячныя словы адрасуюць юныя таленты члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяне Удавенка, якая набыла сцэнічныя касцюмы для “Мірыданса”.

Тры дні выпрабаванняў творчасцю завяршыліся заслужаным падарункам – экскурсіяй у Варну, аквапарк і горы, танцы на вуглях і некалькі дзён адпачынку на моры…

Наперадзе – новыя конкурсы, новыя магчымасці. Ужо цяпер задумваюцца аб удзеле ў “Балтыйскай хвалі”, якая пройдзе восенню. Пажадаем нашым землякам поспехаў!

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть