ПадзеяПроисшествия

У Лунінцы ўрачыста адкрыты будынак раённага аддзела Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь

З нагоды знакавай падзеі 4 лістапада ў нашым райцэнтры пабывалі старшыня Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Наскевіч і начальнік упраўлення Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Аляксандр Рахманаў. Удзел ва ўрачыстасці бралі прадстаўнікі ўлады, праваахоўных ведамстваў раёна і вобласці, працоўных калектываў, грамадскасці.

Звяртаючыся да прысутных, генерал-маёр Іван Наскевіч адзначыў, што Следчым Камітэтам краіны вядзецца сістэмная работа па паляпшэнню матэрыяльна-бытавых умоў супрацоўнікаў раённых аддзелаў. З гэтай мэтай прынята адпаведная праграма, згодна з якой практычна штомесяц падраздзяленні СК краіны набываюць умовы работы, пра якія паўдзясятка год таму нават і не марылі. Так сталася, што Лунінецкі аддзел стаў юбілейным, 40-ым па ліку, падраздзяленнем, якое атрымала сучасны прыгожы будынак, дзе кожнаму са следчых будзе вы-дзелены асобны кабінет. Звяртаючы на гэта асаблівую ўвагу, Іван Данілавіч выказаў упэўненасць, што і надалей лунінецкія следчыя будуць удасканальваць сваю работу, бо як паказвае практыка, там, дзе ўдалося забяспечыць супрацоўнікаў годнымі ўмовамі, выніковасць работы істотна паляпшаецца. Зрэшты, характарызуючы дзейнасць следчых вобласці, кіраўнік Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь адзначыў, што летась, ды і сёлета, яны ўтрымліваюць лідзіруючыя пазіцыі ў краіне, а Пінскі і Ганцавіцкі аддзелы ў сваіх катэгорыях нязменна застаюцца лепшымі. Другое месца ў вобласці трымае і Лунінецкі раённы аддзел Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь.

Шчырыя словы ўдзячнасці адрасаваў І.Д. Наскевіч раённым уладам на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Пачко, а таксама тым, хто меў непасрэднае дачыненне да надання старому будынку новага дыхтоўнага выгляду як звонку, так і знутры – будаўнікам. Да яго слоў далучыўся начальнік упраўлення Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Аляксандр Рахманаў, які адзначыў, што ў новым будынку будзе камфортна не толькі следчым, але і тым, хто звяртаецца да іх за дапамогай – простым людзям, бо менавіта з імі ў асноўным даводзіцца працаваць праваахоўнікам.

У сваю чаргу старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко запэўніў, што абавязак улады – ствараць годныя ўмовы для работы ўсіх дзяржаўных служачых і не толькі, а сам стары будынак сёння стане годным упрыгожаннем цэнтра горада і будзе служыць людзям. У заключэнне Аляксандр Мікалаевіч пажадаў супрацоўнікам раённага аддзела Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь плёну  ў няпростай справе служэння дзеля захавання законнасці і на дабрабыт роднай Лунінеччыны і ўсёй Рэспублікі Беларусь.

Са словамі ўдзячнасці звярнуўся да прысутных начальнік раённага аддзела Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь Андрэй Лукашэвіч. Іх адрасаваў ён не толькі калектывам ПМК-19 і СПМК-17, якія займаліся рэканструкцыяй будынка, але і калектыву РУВП “Граніт”, які выступіў спонсарам у справе ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы аддзела.

Слова ў адказ трымаў начальнік ПМК-19 Фёдар Бірыла, які прыгадаў  сёлетні чэрвень, калі ў раёне з рабочай паездкай пабываў старшыня Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь І.Д. Наскевіч. Тады ўпершыню зайшла размова аб рамонце старога збудавання на Гагарына,12. І тэрмін завяршэння яго рэканструкцыі – 31 кастрычніка – гучаў ледзь не фантастычна. Тым не менш, будаўнікі сваё слова стрымалі: праз 4,5 месяца дыхтоўнае памяшканне сустракае сваіх новых гаспадароў.

Зразумела, што не толькі ўдзячнасцю на словах абмежаваліся госці і гаспадары за якасна выкананую справу. Падзякай Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко, генеральны дырэктар РУВП “Граніт” Эдуард Гаўрылковіч, начальнікі:  УП “Лунінецкая перасовачная механізаваная калона №19” – Фёдар Бірыла і УП “Лунінецкая спецыялізаваная перасовачная механізаваная калона №17” –  Георгій Шарыкала, дырэктары: ААТ “Спецжалезабетон” – Васіль Басевіч і КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” Георгій Шпакоўскі. Падзякай начальніка раённага аддзела Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь адзначана старанная работа цесляроў ПМК-19 Сяргея Сыцэвіча і Дзмітрыя Насковіча, тынкоўшчыкаў-маляроў СПМК-17 Валянціны Лазіцкай і Любові Мельянец.

Перш чым перарэзаць сімвалічную стужку на ўваходзе, начальнік ПМК-19 Фёдар Бірыла і кіраўнік раённага аддзела Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь Андрэй Лукашэвіч падпісалі акт прыёмкі будынка. Пасля гэтага сімвалічны ключ перавандраваў у рукі сённяшніх гаспадароў – следчых раённага аддзела. Кароткая экскурсія па кабінетах дазволіла ўпэўніцца, што ўнутраны прыгожы інтэр’ер і сучаснае начынне ўпаўне адпавядаюць вонкаваму выгляду будынка.

“Закон. Справядлівасць. Айчына” – гэтыя словы ўпрыгожваюць геральдычныя сімвалы Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь, вызначаючы глыбокі сэнс прафесіі праваахоўнікаў у цэлым. Так было і так будзе, тым больш, што  4 лістапада 2017 года для лунінецкіх следчых адкрыла новую старонку ў іх няпростай рабоце.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть