ПадзеяСоциум

Знайсці прызванне на зямлі

515

Ведаеце, як бывае ў жыцці? Шукае чалавек сваё месца ў ім і не можа знайсці. Пакуль аднойчы па волі лёсу не напаткае яго Вялікасць Прызванне. Вось так і Іван Карповіч ішоў па жыцці ў пошуках сваёй прафесіі. За 6 год ён паспеў папрацаваць вадзіцелем у райсельгастэхніцы і райсельгасхіміі, слесарам – на рамонтна-механічным заводзе, пакуль не ўладкаваўся машыністам экскаватара на “Водаканал”.
І вось цяпер уладны і строгі характар Івана Ула-дзіміравіча быццам зліўся з магутнай і працавітай машынай. Гэтае зліццё мае дзівосны эфект: за мінулы год машыніст экскаватара праклаў больш як 15 000 метраў водаправодных і каналі-зацыйных сетак, удзельнічаў у ліквідацыі 80 аварый. Прычым заўсёды – з мак-сімальнай самааддачай.
Машыніст любіць тэхніку, а яна стараецца не падводзіць свайго гаспадара. Такая ўзаемавыручка дазваляе работніку ўпэўнена адчуваць сябе пры правядзенні самых складаных маніпуляцый. Не аднойчы атрымлівалася так, што Івану Уладзі-міравічу даводзілася браць на сябе прыняцце самых смелых рашэнняў пры правядзенні рамонтна-аварыйных работ. І гэтая рызыка заўсёды знаходзіла разумнае апраўданне і прыводзіла да жаданага выніку.
Вопытны спецыяліст заўсёды знаходзіць агульную мову не толькі з людзьмі свайго пакалення, але і з моладдзю. Ён – настаўнік пачынаючых работнікаў “Водаканала”. Яго фотаздымак – на Дошцы гонару прад-прыемства. А яшчэ Карповіч з годнасцю носіць званне “Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі”.
Яму ёсць чым ганарыцца. І перш за ўсё тым, што з’яўляецца роданачальнікам працоўнай дынастыі. У камунгасе працуе жонка і адна з трох дачок. Хто ведае, магчыма, пройдзе час і па пракладзенай дзедам сцяжыне ўпэўнена пойдуць унукі сённяшняга выдатнага работніка КУП ВКГ “Водаканал” Івана Ула-дзіміравіча Карповіча.
Сёлета старанны працаўнік удастоены ў раёне высокага звання «Чалавек года-2012».

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть