Раённае свята “Сустракаем Масленіцу” прайшло ў мінулую суботу ў Лунінцы
Год малой родины

Раённае свята “Сустракаем Масленіцу” прайшло ў мінулую суботу ў Лунінцы

Традыцыйна на цэнтральнай плошчы горада размясціліся палаткі гандляроў.

Акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў аддзела рабочага забеспячэння станцыі Лунінец і райспажыўтаварыства, смачныя стравы з бліноў прапаноўвалі культработнікі з Язвінак, Барсукова, Лахвы, Кажан-Гарадка, Бастыні, Любані і Купаўцоў.

Не пуставала снежная горка для самых маленькіх удзельнікаў свята.

Сваю творчасць землякам падарылі самадзейныя артысты – ансамблі “Вандроўнікі” з Дварца і “Крынічанька” з райцэнтра, фальклорныя аб’яднанні “Світанак” з Дзятлавіч і “Лабчанка” з Лобчы, а таксама асобныя выканаўцы.

Некаторыя паспыталі ўдачы ў конкурсах на лепшых свістуноў, спрытным абмотванні стужкай, моцным трыманні ў зубах саломінцы. Іх пераможцы ўзнагароджаны прызамі ад фундатара – ААТ “Лунінецкі малочны завод”.

Была тут і рыбалка, якую арганізаваў жыхар Язвінак Віктар Гнедзька. Праўда, замест рыбы на вуду трапляліся іншыя пачастункі – кукурузныя пачалкі, цукеркі, шакалад, шампанскае… Сапраўдная масленічная гісторыя разгарнулася на сцэне. А завяршылася яна традыцыйным спальваннем чучала Зімы.

     

Теги


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть