Ка­жан-Га­ра­док. На схі­ле ле­та
Год малой родины

Ка­жан-Га­ра­док. На схі­ле ле­та

Сціплы і ціхі, на першы погляд, куток на рэчцы Цна, якая працякае ў Лунінецкім раёне, — Кажан-Гарадок, сёлета адзначыў 525-годдзе. Калі верыць архівістам, першая згадка пра населены пункт з’явілася ў 1493 годзе. Але скрупулёзныя археолагі «адкапалі» ранейшую гісторыю гарадка і сцвярджаюць, што ён існаваў ужо ў VІ—VІІ стагоддзях нашай эры. Сведкі гэтай даўніны — гарадзішчы ранніх перыядаў жалезнага веку, на якіх сёння пастаўлены ахоўныя знакі. А яшчэ ў ваколіцах Кажан-Гарадка захаваўся вялікі курган, у якім, паводле мясцовай легенды, пахаваны старажытнарымскі паэт Авідзій Назон. Таму курган называюць Відзіж-гарой.

Пра кажан-гарадоцкія славутасці мне расказваў і вадзіў па запаведных сцяжынках старшыня сельскага Савета Іван Зубко — мясцовы жыхар, былы дырэктар сярэдняй школы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Дзякуючы нераўнадушнаму да гісторыі і сучаснасці старшыні я, здаецца, па-новаму ўбачыў традыцыйную архітэктуру і палескую прыроду. Адны толькі волаты-дубы чаго вартыя! А помнік драўлянага дойлідства — Мікалаеўская царква, якую пабудавалі без адзінага цвіка і якой сёлета спаўняецца дзвесце гадоў!.. Жыхары былога мястэчка ганарацца сваім мінулым, хоць лёс часам абыходзіўся з іхняй малой радзімай нялітасціва. Але з гонарам яны называюць сябе кажан-гарадчукамі. Пра іх гэты фотарэпартаж.


Анатоль КЛЯШЧУК («Звязда»), фота аўтара

Теги


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть