Год народного единства

Размова пра тое, што хвалюе

На мінулым тыдні ў Палацы Незалежнасці прайшла сустрэча Прэзідэнта з актывам мясцовай вертыкалі. Абмяркоўваліся актуальныя пытанні грамадска-палітычнай абстаноўкі. Удзел у мерапрыемстве браў старшыня райвыканкама Аляксандр ПАЧКО. Па словах Аляксандра Мікалаевіча, адбылася шчырая размова, у ходзе якой закраналіся бяспека нашай краіны, нацыянальная ідэя, супрацьдзеянне знешняму ціску, палітыка супраць санкцый, новая Канстытуцыя і ішыя надзённыя праблемы.
– Кожная сустрэча з Кіраўніком дзяржавы пакідае вельмі яркае ўражанне. Хаця б па той простай прычыне, што заўсёды адчуваецца, наколькі гэты чалавек душой хварэе за Беларусь, яе сённяшні дзень і яе будучыню. Вельмі пранікнёна гучалі словы Аляксандра Рыгоравіча пра тое, што сёння нам абавязкова трэба выстаяць, бо толькі так зможам перадаць будучым пакаленням нашу Беларусь – сацыяльную, высокатэхналагічную, экалагічную краіну з развітай прамысловасцю, энергетыкай і сельскай гаспадаркай, моцнымі рэгіёнамі. Асабіста я ўспрыняў выступленне як праграмнае. Аляксандр Лукашэнка не толькі дакладна, дэталёва і шчыра ахарактарызаваў стан, у якім зараз знаходзіцца беларускае грамадства, прадвызначыў далейшы ход падзей, але і прапанаваў механізм выхаду з гэтай складанай сітуацыі.
Ціск замежных дзяржаў Прэзідэнт справядліва назваў “санкцыённай вакханаліяй”, але ж любыя абмежаванні – гэта шанц для раскрыцця ўнутраных рэсурсаў. І я з гэтым поўнасцю згодны. Дагэтуль нашы прамысловыя прадпрыемствы востра адчуваюць залежнасць ад іншых рынкаў збыту. У той жа час мы неаднойчы маглі ўпэўніцца, што тая ж Еўропа ніколі не саступіць і самую драбніцу сваіх рынкаў дзеля Беларусі. Менавіта таму мы вымушаны мяняць геаграфію. Сёлета прадукцыя з лунінецкай маркай пастаўляецца ў 18 краін свету. Зараз па розных прычынах, у тым ліку – і з-за пандэміі, гэтая лічба меншая, чым год таму. Па-ранейшаму Расія застаецца адным з асноўных партнёраў. Разам з гэтым, геаграфія пастаянна мяняецца. Нашы прадпрыемствы, нягледзячы на выпрабаванні, знаходзяць новыя рынкі збыту, не губляючы магчымасць развіваць вытворчасць.
Прэзідэнт запатрабаваў ад кіраўнікоў мясцовых органаў улады ўсвядоміць прычыны і наступствы выклікаў, пры якіх нам даводзіцца жыць і працаваць. Мы ж, як ніхто, разумеем, што галоўная мэта санкцый – пакінуць народ без пенсій, зарплат, дапамог, якаснага медыцынскага абслугоўвання. Адным словам, выклікаць незадаволенасць беларусаў, справакаваць выбух унутры калектываў. Менавіта таму лунінчане ў свой час актыўна падтрымалі ініцыятыву па збору подпісаў за адмену ўведзеных санкцый. Літаральна за два дні пад зваротам паставілі свае подпісы каля 9000 землякоў. Жаданне беларусаў жыць у незалежнай, мірнай і стабільнай дзяржаве зразумелае і справядлівае.
Бяспека і парадак застаюцца аднымі з асноўных вектараў работы ўлады. Аляксандр Рыгоравіч удакладніў, што гэта значыць. Перш за ўсё, гэта ўмацаванне дысцыпліны на ўсіх узроўнях. Патрабаванне, задавалася б, не новае, але застаецца актуальным да сённяшняга дня – для кожнага калектыва і для кожнага працаўніка.
Канцэптам будучага Беларусі назваў Прэзідэнт змяненні ў Асноўны Закон краіны. У ходзе падрыхтоўкі гэтых змяненняў працавалі дыялогавыя пляцоўкі. Жыхары нашага раёна таксама мелі магчымасць выказацца і ўнесці свае прапановы. Не сумняваюся, што ўсе яны не засталіся без увагі.
Мне, як чалавеку ад зямлі, асабліва блізкімі і зразумелымі былі словы Аляксандра Рыгоравіча пра сітуацыю ў аграпрамысловым сектары. У кантэксце забеспячэння харчовай бяспекі Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў паскорыць тэмпы уборачнай кампаніі, нагадаўшы, што сёння вельмі важна захаваць вырашчаны ўраджай. У нашым раёне жніво набліжаецца да завяршэння. Шкада, што з-за анамалій надвор’я сёлета атрымаем менш збожжа, чым планавалася. Не ўсё залежыць ад аграрыяў, але тое, што ў нашых сілах, абавязкова выканаем.
Галоўнае, што мы ведаем, куды ідзем, маем свой, унікальны вектар развіцця, планамерна будуем наш заўтрашні дзень, не паддаемся на правакацыі, жывем і працуем дзеля захавання міру і спакою ў нашай краіне. У гэтым сэнсе прамова Прэзідэнта мела асаблівую каштоўнасць і значэнне.
Запісала Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть