Лісты ў "ЛН"

Украінская ўдзячнасць беларусам

ukrainaДумаем, не сакрэт для жыхароў Лунінеччыны, што зараз адбываецца на паўднёвым усходзе Украіны, у прыватнасці, у нашым родным горадзе Луганску.

Простыя людзі пакутуюць з-за наступстваў палітычных гульняў, якія ім зусім незразумелыя; з-за абыякавасці ўлады да ўласнага народу, з-за нежадання прымірыць людзей, што вякамі жывуць на адной зямлі. Хто б мог падумаць, што ў XXI стагоддзі ў еўрапейскай краіне можа адбыцца грамадзянская вайна: на дамы, сады і школы падаюць снарады; вокны б’юцца ад куль і асколкаў; страшна за дзяцей ва ўласных хатах; імгненна знікаюць звыклыя выгоды цывілізацыі. Найпрыгажэйшыя гарады Данбаса ўяўляюць цяпер руіны, непрыдатныя для нармальнага жыцця… Вось і нашай сям’і давялося прыняць нялёгкае рашэнне — пакінуць утульны дом, бацькоў, сяброў дзеля міру і спакойнай будучыні.

Ведаем, якім аўтарытэтам карыстаюцца “Лунінецкія навіны” ў раёне. Няхай усе чытачы ведаюць, як гасцінна нас прынялі ў Беларусі! Цёплыя словы ўдзячнасці адресуем старшыні райвыканкама Васілю АГІЕВІЧУ і дырэктару ААТ «Спецжалезабетон» Васілю БАСЕВІЧУ за іх дапамогу ў працаўладкаванні і пошуку жылля. Нізкі паклон — сям’і Палтавец, якая бескарысліва прытуліла нас па прыездзе ў горад. З разуменнем да нас аднесліся старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення па грамадзянству і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама Вадзім РОВЕНСКІ, начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС Анатоль МОЛЧАН, загадчыца інтэрната ААТ «Спецжалезабетон» Ірына ХАРЫТАНОВІЧ, дырэктар філіяла «Мікашэвіцкае РГП» райспажыўтаварыства Аляксандр КУЛАК, сем’і Шостак, Касуха, Бараноўскіх і Канапацкіх, увогуле – усе людзі, якія засталіся неабыякавымі да нашай бяды і прыносілі рэчы, прадукты, матэрыяльную дапамогу.

Вялікі дзякуй! Жадаем чыстага, мірнага і светлага неба над галавой, каб ніколі ні ў адзін дом не прыйшла вайна, каб пра яе нашы дзеці чыталі толькі з кніжак і бачылі ў кінафільмах!

З павагай — сям’я Краўцовых. г. Мікашэвічы

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть