Официально

Ледастаў… РАТУЕМ РЫБУ!

На вадаёмах і вадатоках раёна ўсталяваўся трывалы ледастаў. Чым гэта пагражае іх насельнікам, папярэджвае вядучы спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Васільевіч ТАТАРАНКА:
– З-за спынення доступу атмасфернага паветра да вады кісларод падае ніжэй за дапушчальныя межы. У некаторых рыбалоўных угоддзях, асабліва глухіх і бяссцёкавых вадаёмах, грунты якіх высланы сапрапелем ці іншымі арганічнымі рэшткамі, могуць назірацца перадзаморныя з’явы рыбы. Найбольш эфектыўнымі з’яўляюцца наступныя меры папярэджання:
у вадаёмы, якія схільныя да заморных з’яў, унесці вапну (з разліку 1-2 цэнтнеры на гектар; пры выкарыстанні негашанай вапны ці молатага вапняка нормы павялічваюцца адпаведна ў 1,3 і 1,8 раза). Вапнаванне спрыяе раскладанню і паскарэнню мінералізацыі арганічнага рэчыва, а таксама паляпшэнню газавага рэжыму, нейтралізуе кіслую рэакцыю вады;
вырабіць палонкі, колькасць якіх залежыць ад плошчы вадаёма і ў сярэднім складае 3-5 штук на гектар. Іх належыць размясціць у цэнтры і па перыметру, дзе глыбіня непрамярзаючага слою складае 50-60 сантыметраў. Каб палонкі не замярзалі, неабходна ў іх устанавіць снапы з чароту, рагозу і іншых полых “дыхаючых” раслін;
падвесіць у палонках мяхі з соллю з разліку 5 кілаграмаў на мех, прычым соль можа быць тэхнічнай, якая выкарыстоўваецца для ачысткі катлоў у кацельных.
У перыяд заморных з’яў, нават у тэрміны вясенняга нерасту, па дазволу Мінпрыроды, арандатары вадаёмаў маюць права лавіць рыбу сеткамі без захавання прамысловай меры. Дазволенымі прыладамі норма вылаву не захоўваецца і для рыбаловаў-аматараў. 
Пры выяўленні выпадкаў заморных з’яў на вадаёмах раёна просім паведаміць па тэлефоне 2-18-75.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть