Официально

НОВЫЯ ПАМЕРЫ ПЕНСІЙ

З 1 лістапада ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.10.2010 года №544 робіцца пераразлік працоўных пенсій.
Пры гэтым прымяняецца сярэдняя заработная плата 1292588 рублёў. Сума даплаты да працоўнай пенсіі ў выніку пераразліка залежыць ад індывідуальнага каэфіцыента заробку кожнага пенсіянера і яго стажа.
Прыклад 1.
Мужчына, 1940 года нараджэння, мае індывідуальны каэфіцыент заробка 2,47041 і працоўны стаж 37 год, не працуе. У лістападзе атрымае пенсію па ўзросце 720580 рублёў (у кастрычніку было 652060).
Прыклад 2.
Жанчына, 1953 года нараджэння, мае індывідуальны каэфіцыент заробка 0,47041 і працоўны стаж 35 год, не працуе. У лістападзе атрымае пенсію па ўзросце 368520 рублёў (у кастрычніку было 333480).
Прыклад 3.
Жанчына, 1953 года нараджэння, мае індывідуальны каэфіцыент заробка 1,53789 і працоўны стаж 29 год, не працуе. У лістападзе яе памер пенсіі па ўзросце складзе 611170 рублёў (у кастрычніку было 553060). Калі жанчына працуе, то атрымае 591490 рублёў (раней – 535250).
З 1 лістапада бюджэт пражытачнага мінімума ў сярэднім на душу насельніцтва зацверджаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у памеры 283050 рублёў. Адпаведна, павялічаны мінімальныя памеры працоўных пенсій. Ён складаецца з дзвюх велічынь: мінімальнага памера пенсіі па ўзросце – 70763 (25 працэнтаў бюджэта пражытачнага мінімума ў сярэднім на душу насельніцтва) і даплаты да мінімальнага памера пенсіі – 193888 (15 працэнтаў сярэдняй заработнай платы, прымяняемай пры пераразліку пенсій). З улікам гэтых велічынь памер мінімальнай пенсіі па ўзросце ў лістападзе складзе 264650 рублёў (у кастрычніку – 244080).
Павялічаны сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, што выплачваюцца асобам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту і на догляд за інвалідамі І групы, а таксама павелічэнні, прадугледжаныя асобам, пералічаным у артыкуле 68 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні” (інвалідам і ўдзельнікам вайны, вязням канцлагераў і інш.). Таксама ўстаноўлена штомесячная даплата да сацыяльных пенсій у памеры 40 тысяч рублёў.
Памер максімальных пенсій па ўзросце ў лістападзе для працуючых пенсіянераў складзе 639150 рублёў, для непрацуючых – 954900.
Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть