Официально

ПРАЯВІЦЬ СВАЮ АКТЫЎНУЮ ПАЗІЦЫЮ

У кастрычніку 2008 года прайшоў першы з’езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Галоўным пытаннем з’езда стала прыняцце праграмы аб’яднання, у якой дадзена ацэнка адбываючыхся у свеце палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў, а таксама месца і ролі ў іх Беларусі. У гэтым дакуменце абазначана пазіцыя членаў “Белай Русі” па найбольш актуальных пытаннях развіцця дзяржавы і грамадства.

Грамадскі рух у краіне створаны па ініцыятыве тых людзей, якія падзяляюць і падтрымліваюць палітыку кіраўніка краіны і рэалізоўваюць яе з мэтай станаўлення моцнай і працвітаючай Беларусі. Усё гэта ўвасабляецца ў жыццё на кожным канкрэтным месцы – за станком, у навуковай лабараторыі, у сельскай гаспадарцы…

З улікам працэсу пераўтварэння абласных арганізацый у рэспубліканскае аб’яднанне, зараз створаны пярвічныя арганізацыі “Белай Русі” ва ўсіх раённых цэнтрах. Лунінецкая раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” налічвае 13 пярвічак агульнай колькасцю 184 чалавекі, у тым ліку: 6 – на прамысловых прадпрыемствах, 2 – на транспарце, 3 – ва ўстановах адукацыі, 1 – у органах дзяржаўнага кіравання, 1 – у банкаўскай сістэме. Гэта толькі першыя вынікі работы па павелічэнню колькаснага складу арганізацыі. 
Як вядома, колькасць павінна спалучацца з якасцю, таму актыўнасць членаў арганізацыі мае вялікае значэнне ў нашай дзейнасці. У склад Савета арганізацыі ўвайшлі 15 чалавек. Гэта кіраўнікі прадпрыемстваў, прадстаўнікі адукацыі, аховы здароўя, маладзёжных арганізацый. Разам мы павінны ператварыць кожную пярвічку ў згуртаваны калектыў аднадумцаў.

Любая арганізацыя моцная, перш за ўсё, сваім кадравым патэнцыялам і тым, наколькі прафесіянальныя і перакананыя яе лідэры. У многім гэта вызначае дзеяздольнасць арганізацыі ў цэлым, тамы мы з першага дня ставім перад сабой мэту – аб’яднаць у сваіх радах найбольш творчых і ініцыятыўных людзей. Раённая арганізацыя ў Год роднай зямлі правядзе шэраг мерапрыемстваў і акцый да Дня Перамогі, 65-годдзя вызвалення Бларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 560-гадовага юбілею горада. Будуць наладжаны віншаванні на даму ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з аказаннем ім матэрыяльнай і маральнай падтрымкі.

11 красавіка 2009 пройдзе рэспубліканскі суботнік, у ходзе якога члены раённай арганізацыі “Белая Русь” прымуць удзел у добраўпарадкаванні Кургана Слвы і азеляненні прылягаючай да яго тэрыторыі. Упэўнены, што кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі не застанецца ўбаку і дапаможа рассадай кветак і саджанцамі дрэў, а спецыялісты падкажуць, як лепей разбіць клумбы.
Кожны з нас не толькі сын ці дачка сваіх бацькоў, але і патрыёты сваёй Радзімы. Гонар за яе дасягненні, стваральная праца заўсёды былі характэрны для нашых землякоў. Устпуленне ў рады “Белай Русі дасць магчымасць праявіць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, уключыцца ў грамадска-палітычнае жыццё раёна.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть