Официально

РАЗАМ – СУПРАЦЬ ПАЖАРАЎ!

З пачатку года на тэрыторыі раёна адбылося 10 пажараў, з іх 8 – у жылым сектары, 1 – на аб’екце дзяржаўнай уласнасці, 1 – транспартнага сродку. У трох пажарах загінулі людзі.
Аб рабоце, якую выратавальнікі праводзяць для зніжэння трывожнай статыстыкі, гутарым з намеснікам начальніка РАНС Віктарам ГЕЦМАНАМ:

– Задумайцеся, летась у раёне зарэгістравана 86 пажараў, у якіх загінулі 14 чалавек. Праўда, гэтыя лічбы крыху меншыя, чым у 2008 годзе (97 і 15). Аналізуючы сітуацыю, трэба адзначыць, што 12 загінуўшых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Ахвярамі агню часцей станавіліся мужчыны пенсійнага ўзросту або непрацуючыя. 
– Каардынаваць работу па папярэджанню гібелі людзей ад пажараў прызваны штабы пры мясцовых сельвыканкамах. Як наладжана іх работа?
– Штомесячна праводзяцца пасяджэнні, аналізуецца статыстыка, удакладняюцца дзеянні на бліжэйшы час. У рабоце задзейнічаны супрацоўнікі ўсіх служб і арганізацый. Раённы штаб праводзіцца штоквартальна.
Непасрэдна супрацоўнікі РАНС вядуць планамерную пастаянную работу з сацыяльнымі катэгорыямі насельніцтва. Выяўленыя ў ходзе праверак парушэнні ўказваюцца домаўладальнікам, фіксуюцца ў картках уліку, якія ўносім ў электронную базу аддзела. Гэтыя ж дадзеныя накіроўваем у раённы, гарадскі і сельскія выканаўчыя камітэты, ва ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнаму абслугоўванню для ўключэння ў раённы план правядзення рамонтаў пячнога ацяплення і пажаранебяспечных участкаў электраправодкі.
– Такі план складзены і на 2010 год?
– Згодна з дакументам, зацверджаным рашэннем райвыканкама, дапамога будзе аказана 373 маламаёмым і сацыяльна нядобранадзейным грамадзянам. 40 жыхарам адрамантуюць печы, 13 – электраправодку. 339 домаўладанняў абсталююць аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. На гэтыя мэты ў раённым бюджэце прадугледжана 38 мільёнаў рублёў. Такая ж сума была асвоена летась. Па-ранейшаму хвалююць барачныя пабудовы, што засталіся на балансе КУШВП ЖГ “Мікашэвіцкая ЖКГ” і ААТ “Лунінецлес”. Распрацаваны шэраг мерапрыемстваў. Хочацца, каб асобы на пасадах больш адказна падыходзілі да іх выканання.
Адзначу таксама, што мы штогод праводзім агляд-конкурс пажарнага стану жылых дамоў і навучання мерам пажарнай бяспекі. Летась пераможцамі прызнаны Багданаўскі, Лунінскі і Рэдзігераўскі сельсаветы. Прычым, у першай адміністрацыйнай адзінцы ў мінулым годзе не было зарэгістравана ніводнага ўзгарання. Найбольш неспрыяльная абстаноўка склалася ў Гарадоцкім сельсавеце, дзе загінулі 5 чалавек. Сумны спіс ахвяр папоўнілі двое лунінчан, столькі ж жыхароў Мікашэвічах і Чучавіцкага сельсаветва.
– Шмат “плюсаў” прыводзяць супрацоўнікі РАНС на карысць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў…
– Работа па іх устаноўцы вядзецца згодна з рэспубліканскай праграмай па абсталяванню жылога сектара і перспектыўным планам на 2008-2010 годы, зацверджаным рашэннем райвыканкама. Маленькі прыбор можа зменшыць колькасць пажараў і не дапусціць трагедый. Па статыстыцы ён у 5 разоў зніжае рызыку гібелі грамадзян. Прыборамі абавязкова абсталёўваюцца газіфікуемыя дамы, новыя забудовы і кватэры. Каштуе апавяшчальнік нядорага, набыць яго можна ў магазінах райспажыўтаварыства. Месца ён не займае, а спакою дадае!
Гутарыў Аляксандр КОЎКА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть