ОфициальноСоциум

Кантакты: Лунінец – Лімбажы

На прынцыпах узаемасуседства 529імкнуцца ладзіць узаемаадносіны Беларусь і Латвія. З 16 па 18 мая ў г. Даўгаўпілс праходзіў ІІ Латвійска-Беларускі форум пародненых гарадоў. Удзел у ім брала і дэлегацыя Лунінеччыны на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віталем  Мікалаевічам Адзішчавым.

– Наш удзел невыпадковы. Пабрацімам Лунінца з’яўляецца Лімбажы – адзін са старэйшых гарадоў Латвіі. Мы неаднойчы абменьваліся дэлегацыямі, сустракаліся на І Латвійска-Беларускім форуме парод-неных гарадоў, які праходзіў у Наваполацку. І вось – чарговая сустрэча, на гэты раз – на латвійскай зямлі.
Варта сказаць, што форум быў надзвычай прадстаўнічым, як з беларускага, так і з латышскага боку. З намі ўвесь час працавалі пасол Латвіі ў Беларусі Міхаіл Папкоўс і Беларусі ў Латвіі – Аляксандр Герасіменка, а таксама старшыня Даўгаўпілскай гарадской думы Жанна Кулакова.
Тое, што нашы краіны з’яўляюцца перспектыўнымі эканамічнымі партнёрамі, зразумелі даўно. Як вынік – леташні тавараабарот павялічыўся прыкладна ў паўтара раза. Аднак мы далёка не вычарпалі патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва. Пра гэта не раз даводзі-лася чуць у выступленнях удзельнікаў “круглых сталоў” – членаў дэлегацый як Латвіі, так і Беларусі.
Асабіста мяне вельмі цікавіў вопыт суседняй краіны ў наладжванні мясцовага самакіравання. Улічваючы тое, што зараз у Беларусі ідзе аптымізацыя структуры сельскіх Саветаў, шмат карыснага здолелі даведацца ад латвійскіх калег.
У складзе дэлегацыі былі і кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў – намеснік дырэктара ААТ “Палессеэлектрамаш” Андрэй Мазько і дырэктар рамонтна-механічнага завода Анатоль Волк. Акрамя ўсяго іншага, яны мелі магчымасць пабываць на некаторых заводах Даўгаўпілса. Большасць з іх прыватныя. Некаторыя вельмі нагадваюць нашы – з абсталяваннем яшчэ савецкіх часоў. Прыкладна такім убачылі завод па рамонту чыгуначных лакаматываў. (Дарэчы, прадпрыемства адзначана супрацоўніцтвам з Баранавіцкім аддзяленнем беларускай чыгункі).
Пабывалі лунінчане і на сумеснай латвійска-французскай вытворчасці, дзе вырабляюць злучальнікі для электраабсталявання аўтамабіляў і іншай тэхнікі. Прадпрыемства сучаснае, але праблемы яго хвалююць знаёмыя нам. Сярод іх – заработная плата, умовы работы, сацыяльныя гарантыі.
Вельмі багатай была культурная праграма. Уразіў канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці Латвіі і Беларусі на плошчы Адзінства. Тут жа размясціліся Гарадок майстроў з кірмашом рамеснікаў, на якім беларусы здолелі вельмі годна прадставіць свае таленты. У Цэнтры Латышскай культуры была разгорнута Выстава латвійскіх і беларускіх рэгіёнаў і прадпрыемстваў. А яшчэ мы пабывалі ў цэнтры сучасных мастацтваў “Арт-цэнтр Марка Ротка”.
Вельмі спадабаўся Даўгаўпілс – другі па велічыні горад Латвіі, усходнія вароты Еўрасаюза. Жыхары з гонарам называюць яго крэпасцю. І для гэтага ёсць падставы – тут знаходзіцца ўнікальная крэпасць, сведчанне багатай гісторыі гэтага прыгожага горада.
Супрацоўніцтва Лунінца з латвійскім пабрацімам пакуль ідзе, так бы мовіць, у культурным рэчышчы. Сёлета плануецца паездка народнага калектыву “Шляхцічы” для ўдзелу ў святкаванні 790-годдзя Лімбажы. Верым, што латвійскія сябры здолеюць прыняць удзел і ў нашых урачыстасцях. А яшчэ спадзя-емся, што сяброўства з часам стане шматгранным, чаго так чакаюць простыя людзі, якія захавалі прыязнае стаўленне да сваіх беларускіх суседзяў.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. А почему туда ездят одни и те же люди? Надо других руководителей включать, может толку будет больше.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть