Официально

ШКОЛА АДМОВЫ АД ТЫТУНЮ

вярнула грамадству 50 лунінчан, якія кінулі шкодную звычку.

Пастаянная камісія раённага Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны грамадзян разгледзела выкананне Праграмы развіцця аховы здароўя раёна на 2006-2010 гады. 

Увага засяроджана на пытаннях добраўпарадкавання ўстаноў аховы здароўя. Летась заменены аконныя блокі з устаноўкай шклопакетаў у Дзятлавіцкай і Бастынскай урачэбных амбулаторыях, Вулькаўскім 1 ФАПе. Выкананы капітальны рамонт Сінкевіцкай участковай бальніцы. Устаноўлена сучаснае абсталяванне ў пральні ЦРБ. Асабліва значныя змены адбываюцца ў Мікашэвічах. Стаматалагічнае аддзяленне дагэтуль мела пячное ацяпленне, якое заменена пры цяперашнім капітальным рамонце. Для зручнасці пацыентаў сюды ж пераведзены рэнтген-кабінет, які раней знаходзіўся на прыкметнай адлегласці ў іншым будынку. Рубероід на дахах аддзялення і бальніцы заменены сучаснай металачарапіцай. Завяршэнне работ плануецца ў канцы красавіка.  

Вялікая ўвага ўдзяляецца прафілактыцы захворванняў. З мэтай фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця, медыкі вядуць школы для маладажонаў, маладой маці, бацькоў. Дзейнічае “тэлефон даверу”. Урачы чытаюць лекцыі ў навучальных установах і на прадпрыемствах. У школе адмовы ад тытуню праведзена 10 заняткаў, прафілактычная акцыя, прачытана 8 лекцый, навучана 50 жадаючых кінуць гэту шкодную звычку. Медыкі актыўна супрацоўнічаюць з прэсай – за мінулы год апублікавана 77 артыкулаў. У раённай паліклініцы функцыянуе кабінет па фарміраванню здаровага ладу жыцця.

У сістэме медыка-санітарнай дапамогі ўкаранены метады лабараторнай дыягностыкі захворванняў органаў стрававання. На жаль, ад іх, як і ад хвароб органаў дыхання і псіхічных расстройстваў, пакутуюць школьнікі, дыспансерызацыя якіх праводзіцца не першы год. 
Працягваючы выкананне Праграмы, запатрабавана вырашаць кадравыя праблемы УАЗ “Лунінецкая цэнтральная раённая бальніца” і ўмацоўваць матэрыяльна тэхнічную базу пярвічнай медыка-санітарнай дапамогі.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть