Официально

СПРАВЫ НЕАДКЛАДНЫЯ

Былі вынесены на парадак дня майскага пасяджэння райвыканкама. Яго правёў старшыня Васіль Агіевіч.

 

ПАЧЫНАЕЦЦА “ЗЯЛЁНАЕ ЖНІВО”

Завяршэнне веснавой сяўбы і гатоўнасць тэхнікі да нарыхтоўкі кармоў былі разгледжаны з выездам на месца. У СВК “Вулькаўскі світанак” удзельнікі выязнога пасяджэння пабывалі на пашы, а таксама паназіралі за работай “зялёнага канвеера”. Гаспадарнікам прадэманстравалі, як з найменшымі стратамі наладзіць уборку першага ўкосу траў.

Пры падвядзенні вынікаў было адзначана, што практычна ўсе гаспадаркі, за выключэннем СВК “Багаданаўка”, “Дзятлавіцкі” і “Азярніца” якасна і ў сціслыя тэрміны правялі сяўбу яравых культур. Што датычыць нарыхтоўкі кармоў, то сёлета плануецца назапасіць не менш як 14 тысяч тон сена, 78 тысяч тон – сенажу і 153 тысячы тон – сіласу, што ў разліку на ўмоўную галаву складзе 22 цэнтнеры кармавых адзінак.

Практычна гатова да пачатку “зялёнага жніва” тэхніка. Аднак прамаруджванне, якое дапускаюць у СВК “Азярніца”, “Дзятлавіцкі” і ПСУП “Рэдзігерава-Агра”, можа крайне негатыўна адбіцца на колькасці і якасці назапашаных травяністых кармоў.

У ходзе абмеркавання была звернута ўвага на забеспячэнне гаспадарак сродкамі хімабароны раслін, умовы захоўвання мінеральных угнаенняў, а таксама на арганізацыю работы па падсеву і перазалужэнню лугавых угоддзяў.

 

АБАПІРАЦЦА НА ІНІЦЫЯТЫВУ “ЗНІЗУ”

заклікалі ўдзельнікі абмеркавання стану ўзаемадзеяння грамадскіх арганізацый з органамі мясцовай улады, прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі раёна.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы Анатоль Захаркевіч прааналізаваўшы уплыў раённых арганізацый Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, РГА “Белая Русь”, ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, “Беларускі саюз жанчын”, “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, Беларускі саюз афіцэраў”, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і прафесіянальных саюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі на сацыяльна-палітычную сітуацыю ў раёне, адзначыў прыярытэтныя накірункі іх дзейнасці. Як правіла, гэта сацыяльная абарона сваіх членаў і падтрымка іх грамадзянскай актыўнасці.

Працаваць без адміністрацыйнага рэсурса, аператыўна вырашаць праблемы простых грамадзян – вось асноўная задача грамадскіх аб’яднанняў. Такую думку выказалі ў сваіх выступленнях намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ламека і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Аляксандр Цырэльчук. У абмеркаванні пытання браў таксама ўдзел начальнік аддзела па справах рэлігій інацыянальнасцей аблвыканкама Аляксандр Мурашкін.

 

ПЕРАЕМНАСЦЬ І СІСТЭМНАСЦЬ

– першаступенныя кампаненты работы з рэзервам кіруючых кадраў раёна.

Такой была асноўная думка выступлення начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Андрэя Курыловіча. Ён расказаў, што на Лунінеччыне пільная ўвага ўдзяляецца падбору маладых перспектыўных спецыялістаў і вылучэнню іх на кіруючыя пасады.

У той жа час В.М. Агіевіч назваў адмоўным той факт, што з 11 назначаных апошнім часам кіраўнікоў трое наогул не знаходзіліся ў рэзерве кадраў. Больш патрабавальна трэба ставіцца і да працуючых дырэктараў: не можа ў поўнай меры адпавядаць высокаму званню кіраўніка той, хто не падрыхтаваў годнай сабе замены.

“Няварта распыляць сілы па шматлікіх накірунках работы, – сказаў галоўны спецыяліст галоўнагаўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Іван Змееў. – Трэба з адукаваных спецыялістаўстварыць касцяк рэзерва кадраў і мэтанакіравана з імі працаваць”.

На пасяджэнні адобраны праект раённай праграмы “Кадры”, разлічаны на перыяд 2011-2015 гг.

 

ТРЫВОЖЫЦЬ НЕПАЎНАЛЕТНЯЯ ЗЛАЧЫННАСЦЬ

На фоне агульнага зніжэння злачыннасці назіраецца рост правапарушэнняў, учыненых падлеткамі. Большы, чым сярэднеабласны, паказчык і па ўдзельнай вазе такіх злачынстваў.

На гэтым, акрамя іншага, акцэнтаваў увагу намеснік начальніка РАУС Аляксандр Антановіч , які на пасяджэнні паведаміў пра асновы дзейнасці праваахоўнікаў па прафілактыцы правапарушэнняў.

Аб павышэнніэфектыўнасці работы камісій па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам гаварыў пракурор Віктар Савіч. Ён перакананы, што ў вялікай ступені залежыць яна ад плённага супрацоўніцтва з РАУС. Апошнім часам інфармацыйная сувязь паміж гэтымі дзвюмя структурамі невядомым чынам перарвалася, і інфармацыя аб парушальніках спакою грамадства, аматарах спіртнога проста не даходзіць у калектывы.

У ліку “праблемных” апынуліся Дварэцкі, Сінкевіцкі, Чучавіцкі і Лунінскі сельвыканкамы. “У справе прафілактыкі правапарушэнняў нельга не заўважаць ролю прадстаўнікоў улады на месцах, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч. – Трэба дакладна ведаць, дзе не надаецца гэтаму належнай увагі”.

Вырашана комплексна прааналізаваць работу кожнага сельвыканкама па прафілактыцы правапарушэнняў і яшчэ раз вярнуцца да разгляду гэтага без перабольшання важнага пытання.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть